Біткойн упаў ніжэй за 9 тысяч долараў

Крыптавалюта біткойн прадаецца ніжэй адзнакі ў 9 тыс. даляраў за адзінку пасля забароны рэкламы крыптавалют на Facebook; гэта ўжо трэцяе рэзкае падзенне крыптавалюты за 2018 год.


Па стане на 7.45 мск біткойн падаў на 14,5%, да 8 тыс. 690 даляраў, перадае РІА «Навіны» са спасылкай на звесткі партала CoinMarketCap. На біржы Bitfinex крыптавалюта зніжалася ў кошце на 13,82%, да 8 тыс. 790 даляраў, на OKEx – на 12,8%, да 8 тыс. 800 даляраў. Т

Таксама таннеюць і іншыя крыптавалюты: курс Ethereum знізіўся на 16,6%, да 956,8 даляра, Ripple – на 25,42%, да 0,85 даляра, Bitcoin Cash – на 20%, да 1 тыс. 180 даляраў. Капіталізацыя рынку крыптавалют складае на дадзены момант 420 млрд 72 млн даляраў; напярэдадні капіталізацыя крыптарынка складала амаль 511 млрд.

На долю біткойна прыпадае каля 35% усяго рынка. Біткойн працягвае таннець пасля таго, як у сераду сацсетка Facebook забараніла размяшчаць рэкламныя абвесткі, якія ўводзяць у зман карыстальнікаў. Пад забарону патрапіла і рэклама крыптавалют.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Аляксей Хадыка
  • 2018-02-03 11:23:33
https://www.youtube.com/watch?v=0N7PjEZ3ZS0

Каментаваць