Беларусь дагнала Расію па экспарце калійных угнаенняў

Экспарт беларускіх калійных угнаенняў за студзень-жнівень бягучага года склаў 6,5 млн т. У той жа час, згодна са звесткамі Федэральнай мытнай службы Расіі, экспарт ААТ „Уралкалій” за восем месяцаў крыху перавысіў 6,5 млн т. 



У БКК таксама звярнулі ўвагу, што дынаміка застаецца пазітыўнай. Паводле дадзеных беларускай кампаніі, за студзень-верасень 2014 году экспарт беларускіх калійных угнаенняў склаў 7,3 млн т, што больш як на 60% перавышае паказчык аналагічнага перыяду мінулага году. Толькі за трэці квартал 2014 году было экспартавана 2,4 млн т беларускага калію (прырост у два разы да ўзроўню трэцяга квартала 2013-га).

Як паведаміла генеральны дырэктар Беларускай калійнай кампаніі (БКК) Алена Кудравец, экспарт беларускіх калійных угнаенняў у 2014 годзе можа перасягнуць 9 млн т. "Такога ў гісторыі кампаніі не было — гэта прыкладна на 1 млн т больш за папярэднія нашы дасягненні", — адзначыла яна.

ААТ „Беларуськалій” - адзін з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце, экспартуе прадукцыю ў 80 краін. 

Паводле "Польскага радыё для Беларусі"

Каментаваць