Беларусь гатовая браць грыўні за пастаўкі сваёй прадукцыі ва Украіну

Адмова ад разлікаў у доларах зніжае кошт прадукцыі для спажыўца.



Беларускія прадпрыемствы, якія маюць доўгатэрміновыя кантракты на пастаўку сваёй прадукцыі ва Украіну, гатовыя атрымліваць аплату за яе ў грыўнях. Пра гэта сёння, 10 студзеня, заявіў Валянцін Вялічка, амбасадар Беларусі ва Украіне ў інтэрв'ю часопісу «Банкиръ», апублікаваным на сайце беларускага МЗС.
 
 
Паступовы пераход з долара на грыўню назіраецца не толькі ў экспартных, але і ў імпартных аперацыях паміж Украінай і Беларуссю.
 
 
Па словах беларускага амбасадара, адмова ад разлікаў у доларах спрыяе зніжэнню цаны на прадукцыю для канчатковага спажыўца і замацаванню беларускіх вытворцаў на ўкраінскім рынку.

Каментаваць