Беларусь і Расія да ліпеня завершаць перамовы аб пралангацыі дзярждоўгу

Беларусь і Расія да канца першага паўгоддзя павінны завяршыць перамовы аб рэструктурызацыі плацяжоў рэспублікі ў адрас Расійскай Федэрацыі па знешняму дзярждоўгу ў 2015 годзе.



Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю Sputnik амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Расія ў канцы красавіка прадаставіла Беларусі дзяржаўны фінансавы крэдыт у памеры 6,2 мільярда расійскіх рублёў. Раней амбасадар РФ у Беларусі адзначаў, што бакі вядуць перамовы аб рэструктурызацыі маючых адбыцца Беларусі ў 2015 годзе выплат у адрас РФ па дзярждоўгу ў памеры каля 770 мільёнаў долараў.

«Крэдыт у памеры 110 мільёнаў долараў, які ўжо атрыманы — гэта працэнты па гэтым абавязку, іх мы ў выглядзе крэдыту аддалі Беларусі, каб не траціліся бюджэтныя сродкі краіны», — растлумачыў Сурыкаў.

Дыпламат дадаў, што ў цяперашні час бакі працягваюць перамовы аб механізме пралангацыі запазычанасці Беларусі.

«Далей ідуць размовы, канкрэтныя дзеянні аб пралангацыі дзярждоўгу ў гэтым годзе. Я думаю, да канца першага паўгоддзя гэтыя перамовы завершацца. Прынамсі, ніводнага плацяжу па гэтым абавязку Беларусь яшчэ не здзяйсняла ў гэтым годзе», — падкрэсліў пасол Беларусі ў РФ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць