Беларусь стала «пераможцам» антырэйтынгу ФМС Расіі

Беларусь лёгка ўзначаліла рэйтынг Федэральнай мытнай службы Расіі па аб’ёме паставак забароненай заходняй ежы ў 2015 годзе.



У мінулым годзе ФАС ўзбудзіла 256 адміністрацыйных спраў па фактах рээкспарту санкцыйнай ежы з Беларусі.

На далёкім другім месцы ў рэйтынгу ФАС размясціліся Літва з Польшчай — 112 адміністрацыйных спраў.

На трэцім месцы знаходзіцца Украіна (39 спраў), на чацвёртым — Казахстан (28 спраў), на пятым — Латвія (26 спраў), далей — Фінляндыя (22 справы), Эстонія (18 спраў).

У перыяд з 7 жніўня па 31 снежня 2015 года ФМС Расіі затрымала і канфіскавала больш за 1 тыс. тон забароненых да ўвозу санкцыйных прадуктаў харчавання на суму 138,7 млн. расійскіх рублёў.

АФН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць