Беларуская статыстыка: дакладная недакладнасць

Кажуць, ёсць хлусня, ёсць вялікая хлусня і ёсць статыстыка. У побыце, на працы, у нейкіх іншых жыццёвых сітуацыях нам часта хлусяць, ці спрабуюць увесці ў зман. Мы таксама хлусім у дробязях, хлусім ад немагчымасці сказаць праўду. Хлусім нават тады, калі б лепей было не хлусіць.



Ад яе хлусні ратуемся тым, бо верым, што добрых, гэта значыць і чэсных, людзей больш, чым дрэнных. Таму сярод чэсных знаходзім псіхалагічна камфортнае месцейка. Маўляў, як усе так і я. Іншая справа, статыстыка. Прынамсі, афіцыйная, статыстыка. Не персаніфікаваная, амаль ананімная, якая размаўляе цэлымі і дробнымі лічбамі, адсоткамі, якія падаюцца максімальна дакладна. Здаецца, што гэта і ёсць праўда.

Статыстыка ж не чырванее, ніяк не рэагуе на тваё стаўленне да яе паказнікаў. Некалькі гадоў таму тагачасны прэм’ер Сідорскі праводзіў нараду, дзе закранулі праблему беспрацоўя і захацелі паслухаць меркаванне чыноўніка з Мінпрацы. Той распавёў, што ведаў, і зачытаў вельмі аптымістычнную  статыстыку, якая сведчыла, што ні ў адной краіне свету няма такого нізкага беспрацоўя, як у Беларусі. Магчыма, за выключэннем КНДР.

Гэта статыстыка  абурыла прэм’ера. Маўляў, у краіне палова прадпрыемстваў не працуюць, а ты даводзіш, што беспрацоўе не перавышае 0,5%. Нехта яшчэ, здаецца Пракаповіч, тлумачыў, што статыстыка робіць паказчыкі, а беспрацоўе расце ад хворай эканомікі. Інакш кажучы, нават вышэйшае чынавенства не паверыла ў афіцыйную статыстыку, як і простыя людзі, якія кіруюцца ў сваіх справах здаровым сэнсам.

Але і статыстыкі не дурні, яны у сваіх разліках кіруюцца і здаровым сэнсам, і адпаведнымі методыкамі, і беларускімі законамі, і карыстаюцца матэматычна-лагічнымі метадамі даследванняў, які дазваюць статыстыцы лічыцца навукай. Болей таго, дакладнай навукай. 

Дык вось, згодна афіцыйна статыстыцы (спецыяльна падкрэслім), у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зарэгістрваных беспрацоўных скарацілася на 3,6% і складае 0,5% ад агульнай колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Таго насельніцтва, якое занята ў эканоміцы, ці страціла працу, ці шукае працу, якое мае магчымасць і жаданне працаваць, калі знойдзе працу.

Як ставіцца да гэтай афіцыйнай інфармацыі? Рынкавая эканоміка вельмі рухомая, таму попыт на рабочую сілу і яе прапанова знаходзяцца ў стане вельмі дынамічнай раўнавагі , якая  пастаянна парушаецца. Прыкладам, тэхналагічная мадэрнізацыя змяняе структуру вытворчасці, ад чаго змяняецца структура занятасці, адбываюцца змены ў штатах работнікаў.  Можна сказаць, што кожная сапраўдная эканамічная рэформа, якая мае на мэтах падвышэнне эфектыўнасці, аўтаматычна правакуе рост беспрацоўя. Нават тады, калі прапануе  грамадству новыя працоўныя месцы, падвышае попыт на рынку працы, яна адпраўляе на біржу працы былых работнікаў, якім спатрэбіцца перакваліфікацыя.

У рынкавых эканоміках паказчыкі афіцыйнага беспрацоўя карэспандуюцца з дадзенымі, якія вызначаюцца пад час рэгулярных апытанняў насельніцтва.

У Беларусі таксама на рынку працы усталявалася раўнавага але не дынамічная, а статыстычная. Калі ўзяць у кожны канкрэтны момант часу афіцыйныя дадзеныя па звальняемых работніках, то можна ўбачыць, што каля 92% з іх звальняецца па ўласнаму жаданню. Прычыны для гэтага розныя. Прыкладам, міграцыя, выключныя асабістыя абставіны, нават экзатычныя, калі начальнік кажа — лепш напішы заяву, бо калі я напішу, то будзе горш. Але большая частка звальняецца па уласнаму жаданню тады, калі ўжо знойдзена іншае і лепшае месца працы. То бок гэтыя людзі ў службу занятасці не звяртаюцца. Другую па колькасці групу (калі 6%) складаюць “ахвяры дырэктывы № 1” — п’яніцы і іншыя парушальнікі. Яны таксама пазбягаюць біржы працы і не рэгістрыруюцца.   

Застаюцца прыблізна 1,5% звальняемсых па скарачэнню штату ці ліквідацыі прадпрыемства. Дастаткова ўмоўна можна лічыць, што на іх прадпрыемствах робяцца нейкія рэформы, у выніку якіх работнікі аб’ектына губляюць працу.

Толькі Ім па закону гарантуецца грашовая дапамога пры звальненні і дапамога па беспрацоўі, дзеля чаго трэба афіцыйна стаць на улік у службе занятасці.  

Гэта цалкам дакладна. Але гэта статыстычная дакладанасць ніяк не стасуецца з рэальным беспрацоўем.

Каментаваць