Будаўніцтва адкладваецца

З кастрычніка ААТ “АСБ Беларусбанк прыпыніў ільготнае крэдытаванне. Крэдытныя дамовы на прадастаўленне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў па аб’ектах, што ўводзяцца ў эксплуатацыю ў 2012 годзе і наступных гадах, заключацца не будуць. Разам з тым скараціліся аб’ёмы будаўніцтва жылля.



З кастрычніка ААТ “АСБ Беларусбанк прыпыніў ільготнае крэдытаванне. Крэдытныя дамовы на прадастаўленне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў па аб’ектах, што ўводзяцца ў эксплуатацыю ў 2012 годзе і наступных гадах, заключацца не будуць. Разам з тым скараціліся аб’ёмы будаўніцтва жылля.

Па загаду ўрада “Беларусбанк з 10 кастрычніка спыніў льготнае крэдытаванне будаўніцтва дамоў, якія плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2012–2013 гадах. Згодна з пратаколам пасяджэння Савета Міністраў №41 ад 27 верасня 2011 года, на аснове якога і было прынята рашэнне Беларусбанка, калі эканамічная сітуацыя ў краіне застанецца нявызначанай, магчыма далейшае “замарожванне крэдытных выплат. У выніку беларусы, якім банк па дамове мусіў пералічваць грошы на працягу трох месяцаў да канца 2011 года пасля прынятага банкам рашэння, іх не атрымаюць. З-за штомесячнай індэксацыі іх кватэры істотна падаражэюць, але розніцу ў кошце грамадзянам давядзецца аплачваць за свой кошт.

Мінчанам адмовілі ў льготных крэдытах на будаўніцтва жылля яшчэ летам. Аляксандр Лукашэнка ў чэрвені заяўляў, што льготнае крэдытаванне ў Беларусі захаваецца, але яго аб’ёмы скароцяцца. Ён таксама даручыў за паўгода стварыць новую сістэму льготнага крэдытавання насельніцтва, вызначыўшы ў ёй катэгорыі грамадзян, якім бу­дуць дадзены такія крэдыты. Акрамя таго, сваім указам ад 9 жніўня Аляксандр Лукашэнка знізіў крытэрый патрэбнасці ў жыллі ў Мінску на аднаго чалавека да 10 квадратных метраў. Па стане на 1 кастрычніка 2011 года на льготнае крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва банкам па ўзгадненні з аблвыканкамам і Мінгарвыканкамам накіравана 5,4 трыльёна рублёў, або 69% ад зацверджанага гадавога аб’ёму.

Цяпер крэдытныя грошы не атрымаюць не толькі тыя, хто не паспеў аформіць крэдыт. Прыпыненыя выплаты і для тых, хто ўжо чакаў пераводу грошай. У няпростай сітуацыі апынуліся як сем’і, што чакалі жытла, так і забудоўшчыкі.

Таксама сёлета назіраецца скарачэнне аб’ёмаў будаўніцтва жылога фонду. За дзевяць месяцаў гэтага года ў Беларусі арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 48,7 тысячы новых кватэр, за аналагічны перыяд мінулага года пабудавалі 62,4 тысячы кватэр. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у эксплуатацыю было ўведзена больш як 3,9 мільёна квадратных метраў жылплошчы (52,3% да гадавога плана), гэта значыць на 20,5% менш, чым у мінулым годзе.

У сельскай мясцовасці за названы перыяд увялі ў эксплуатацыю 970,5 тысячы квадратных метраў агульнай жылплошчы. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам гэты паказчык скараціўся на 24,2%.

Цяпер праводзіцца работа па распрацоўцы асноўных напрамкаў жыллёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь распрацаваны праект Указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2000 №185, якім прадугледжваецца аптымізацыя ўмоў прадастаўлення грама­дзянам дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе льготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыццё жылля, а таксама прапануецца аптымізаваць сістэму па вылучэнню катэгорый грамадзян з ліку найбольш сацыяльна ўразлівых і сацыяльна значных грамадзян, якія маюць права прэтэндаваць на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Сітуацыя ў эканоміцы паўплывала і на даступнасць крэдытаў. Стаўка рэфінансавання цяпер складае 35% гадавых. Стаўкі па крэдытах у беларускіх рублях дасягаюць 75% гадавых.

І, калі крэдыты, з разлікам сваіх магчымасцяў, можна і не браць, дык аддаваць іх давядзецца незалежна ад таго, упалі ці выраслі даходы. Паводле інфармацыі Нацыянальнага банка, у кастрычніку ў Беларусі рэзка вырасла колькасць праблемных крэдытаў, выдадзеных фізічным асобам у рублях. На 1 кастрычніка праблемная запазычанасць дасягнула 92 900 000 000 рублёў. З пачатку года іх аб’ём павялічыўся ў 2,6 разы, толькі за верасень — на 11%.

Праблемная валютная запазычанасць беларусаў на 1 кастрычніка склала 20 600 000 долараў. З пачатку года яна знізілася на 5,1%. На 1 кастрычніка беларусы застаюцца вінныя банкам яшчэ 288 000 000 долараў, ці на 53,4% менш, чым у пачатку года.

У той жа час аб’ём крэдытавання фізічных асоб у рублях за дзевяць месяцаў гэтага года вырас на 33,6. Па стане на 1 кастрычніка аб’ём выдадзеных крэдытаў дасягнуў 28 200 000 000 000 рублёў.

Яшчэ вясной эксперты міжнароднага агенцтва Moody’s прагназавалі шматразовае павелічэнне долі праблемных крэдытаў у Беларусі. Аналітыкі агенцтва звязвалі гэта з імклівай дэвальвацыяй рубля.
 

Каментаваць