Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Былы гігант літоўскай прамысловасці завод «Гражтай» можа перайсці да Беларусі

Былы гігант літоўскай прамысловасці завод «Гражтай» за даўгі можа быць аддадзены «Мінскаму трактарнаму заводу».
фота: gramis.ru

фота: gramis.ru

Пра гэта паведамляе BALTNEWS.lt са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Апошні такога кшталту завод свердзелаў у краінах Балтыі упаў пад цяжарам судовых прыставаў. Акруговы суд Вільнюса пастанавіў, што былы гігант літоўскай прамысловасці завод «Гражтай» (Grąžtai) за даўгі (5,9 мільёнаў еўра) можа быць аддадзены «Мінскаму трактарнаму заводу».

Паведамляецца, што акцыі завода свердлаў ацэньваюцца ў 2,4 млн. еўра і належаць кампаніі "Džeiranai". У 2015 годзе дзейнасць завода была цалкам перанесена з Вільні ў правінцыйны гарадок Расейняй.

Віленскі завод свердзелаў быў заснаваны ў 1957 годзе, і вёў вытворчасць адразу ў сямі цэхах. У 2014 годзе гадавы абарот завода складаў 0,8 млн. еўра, аднак ужо ў 2015 упаў да 5 тысяч еўра ў год.


Паводле ej.by

Каментаваць