Цэны на нафту маркі Brent у ходзе таргоў ўпалі ніжэй за 50 долараў за барэль

Гэта адбылося ўпершыню з 2009 года. Зараз ф'ючэрсы гандлююцца на ўзроўні ледзь вышэй за 50 долараў за барэль. За два дні падзенне катыровак склала амаль 10%.



Аналітыкі тлумачаць, што нафты на рынку занадта шмат. Да гэтага прывялі актыўная здабыча сыравіны ў ЗША, а таксама ў Расіі, дзе ў мінулым годзе быў устаноўлены рэкорд за ўвесь постсавецкі перыяд. Акрамя таго, нядаўна пра намер павялічыць экспарт нафты ў 2015 годзе абвясціў Ірак.
 
 
На фоне зніжэння цаны нафты падае ў кошце расійскі рубель. Курс еўра на маскоўскай біржы да закрыцця таргоў напярэдадні вырас да 75 рублёў, а долар  да 63.

Каментаваць