Цудоўнае побач: у абменніках курс пакупкі валюты вышэйшы за курс продажу

Учора Нацыянальны банк параіў банкам памяняць палітыку курсаўтварэння ў абменных пунктах. З сённяшняга дня, 23 снежня, курс куплі ў насельніцтва валюты павінен быць меншы за рэальны курс продажу ўсяго на 5%.



Такім чынам, на табло ў абменным пункце з сённяшняга дня курс куплі долара вышэйшы, чым курс продажу. Бо ў абменніку курс паказваецца без уліку збору ў 30%. Сёння ў абменных пунктах, як перадае наш карэспандэнт, людзі глядзяць на курсы і або рагочуць, або задуменна чухаюць патыліцы. 

Абмеркаванне:

  • Павел
  • 2014-12-23 13:57:52
А кто-то ведь и попался!
  • Бамбр
  • 2014-12-23 14:21:19
Замежнікі дык дакладна будуць у ступары. :)

Каментаваць