Дэкрэт №7 не стаў рэвалюцыйным для беларускіх ІП

Дэкрэт беларускіх уладаў «Аб развіцці прадпрымальніцтва» не стаў рэвалюцыйным для беларускіх прадпрымальнікаў.

Фота crenshawcomm.com

Дакумент, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам за паўтара месяца з дня свайго зацвярджэння не прынёс беларускаму сярэдняму і малому бізнесу нічога карыснага.

За 23 гады кіравання Лукашэнкі прадпрымальнікі канчаткова зняверыліся ва ўладзе і больш не ўскладаюць на яе ніякіх надзей, кажа прадпрымальнік з Барысава Віктар Гарбачоў:

— У словы кіраўніка дзяржавы і чыноўнікаў пра тое, што для прадпрымальнікаў палепшаныя ўмовы вядзення бізнесу, людзі не вераць. ІП як працавалі, так і працуюць пад лозунгам: дзень пратрымацца і ноч прастаяць. Таму гаварыць пра нейкія паляпшэнні ўмоваў няма сэнсу.

Частка індывідуальных прадпрымальнікаў закрывае свой бізнес, частка пераводзіць бізнес у іншыя краіны. За мінулы год колькасць прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася на 7 тысяч чалавек.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць