Дзярждоўг Беларусі на 1 красавіка склаў 41,3 мільярда рублёў

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 красавіка 2018 года склаў 41,3 мільярда рублёў і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам 2018 года на 838 млн рублёў, або на 2%. Такія лічбы прыводзіць прэс-служба Міністэрства фінансаў.
Знешні дзярждоўг на 1 красавіка склаў 16,4 млрд даляраў, зменшыўшыся з пачатку года на 278,8 млн (з улікам курсавых розніц), або на 1,8%.

У студзені-сакавіку Беларусь прыцягнула знешнія дзяржаўныя пазыкі на 871,5 млн даляраў: 600 млн даляраў — еўрааблігацыі; 222,3 млн даляраў — урада і банкаў Расіі; 33,5 млн даляраў — МБРР; 14,2 млн долараў — банкаў Кітая; 0,3 млн даляраў — ЕБРР.

На пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку 2018 года пайшла 1,189 млрд даляраў, у тым ліку 800,0 млн даляраў — еўрааблігацыі; 179,3 млн даляраў — банкі Кітая; 107,1 млн даляраў — урад Расіі; 88,3 млн даляраў — ЕФСР; 13,3 млн даляраў — МБРР; 0,7 млн ​​- ЗША; 0,4 млн — ЕБРР.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 красавіка склаў 9,3 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 134,2 млн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 1,5%.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць