Эканоміка пачынаецца з людзей

Неяк прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч публічна выказаў незадаволенасць абыякавасцю, з якой чыноўнікі ставяцца да выканання яго загадаў. Папрасіў той, стварыць у структурах мясцовых выканкамаў пэўную колькасць канкурэнтаздольных вытворчасцяў, а яны амаль нічога не зрабілі.



На месцах не выконваюцца не толькі загады старшыні ўраду, але і распараджэнні самога прэзідэнта. Вельмі шмат хто навучыўся  працаваць “у адно акно”, якое дазваляе імітаваць усялякую дзейнасць.  

Цяжка усталяваць кансенсус паміж тымі, хто атрымлівае новенькія “мерсэдэсы” адразу і за казённы кошт, і іншымі,  каму  трэба  плаціць свае за  “хрышчоных кітайцаў”  у будучым. Багатыя і бедныя, уладарныя і бяспраўныя. Адны карыстаюцца элітнымі буцікамі, а іншыя купляюць абновы ў танных рынкавых шапіках. Лучыць людзей толькі адно — імкненне за свае грошы купляць файныя рэчы. Як наступства, спажыўцы не спяшаюцца купляюць беларускае.

Але ёсць людзі, якія з такім парадкам спраў нязгодныя. Прыкладам, старшыня Брэстскага абвыканкама Канстанцін Сумар наведаў Баранавічы і ўбачыў,  што мясцовы гандаль змяншае рэалізацыю айчыннага тавару і павялічвае рэалізацыю імпартнага. Як тлумачаць гандляры, на айчынным не заробіш нават на падаткі і выдаткі.

Сітуацыя складаная, хоць адмаўляйся ад спажывецкага гандлю і вяртайся да савецкай сістэмы, з яе размеркаваннем прадукцыі па картках і талонах. Ці, як гэта зрабіў спадар Сумар, загадаў чыноўнікам забараніць будаваць супермаркеты.

Канфуцый гаварыў: “нічому не вучу, а толькі пераказваю падзеі”. А нашы выключныя абставіны дазваляюць уявіць сябе нават у ролі аракула. Бо кожны ведае, як прадпрыемствы змушаюць працаваць “на склады”, якімі намаганнямі дастаецца іх танная распрадажа.

Колькі чыноўнікаў, столькі інструкцый. Знакаміты венгерскі эканаміст Янаш Карнаі, калі ў краіне пачалося будаўніцтва сацыялізму,  вызначыў, што такая эканамічная сістэма характарызуецца татальным дэфіцытам усіх відаў рэсурсаў. Прыкладам, робяцца капіталаўкладанні, а іх не хапае,  да працы змушаюцца амаль усіх, але прадпрыемствы церпяць ад недаходу кадраў, працуюць усе, але яшчэ хутчэй падвышаецца дэфіцыт спажывецкіх тавараў. Але беларускія чыноўнікі імкнуцца  зрабіць такое “нешта сацыялістычнае”, падрыхтаваць інструкцыю ці загад. Прыкладам, забараніць будаўніцтва супермаркетаў.

Не разумеюць яны галоўнае: эканоміка пачынаецца не з міністэрстваў, а з людзей.

Каментаваць