Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў ЕС павялічыўся, у Расію — знізіўся

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў ЕС павялічыўся, у Расію — знізіўся. За мінулы год экспарт вырас на $800 млн і дасягнуў 5 мільярдаў долараў.

Фота: БЕЛТА

Пра гэта ў праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.

Паводле яго слоў, у 2017 годзе наша краіна адкрыла для паставак 15 новых краін (у тым ліку, Кітай, Італію і Вялікабрытанію). Агулам экспарт сельгаспрадукцыі здзяйсняецца ў 70 краін (91,4% — у Расію, раней было 97%).

Марыніч адзначыў, што перапрацоўка беларускіх прадуктаў стала больш паглыбленай.  

Раней віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы заяўляў, што Беларусь да 2020 года плануе павялічыць экспарт да $7 млрд.


euroradio.fm



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-01-29 16:15:25
"Да таго ж, калі б мы рванулі тады ў ліхія 90-я па бел-чырвона-беламу ў бок ад Расеі, то нашай эканоміцы быў бы трындзец. Ёй і сёння ў любы момант можа быць трындзец ПА ПАЛІТЫЧНЫМ ЧЫННІКАМ. Калі, напрыклад, на маскоўскі Крэмль беларускі эканамічны снег, град ці лівень наляціць. І выдадуць тады крэмлядзі Ўказ, маўляў, ад сённяшняга дня кожнае расейскае прадпрыемства, якое будзе гандляваць з РБ атрымае ў падарунак клізму ад Крамля, і будзе клізміцца, клізміцца і яшчэ раз клізміцца, пакуль не спыне эканамічныя адносіны з Белоруссией. Ці чулі вы пра санкцыі што-небудзь, людцы? Ну дык гэта нешта падобнае ім - гэта наша палітычная залежнасць ад палітыкі Крамля, гэта плата за нашу незалежнасць." Гэта ўрывак з майго артыкула ЗІМА ПАЛІТЫЧНАЙ ТРЫВОГІ НАШАЙ ад 17.01.2018, які 11.08.18 надрукавала СВАБОДА.
  • Anatol Starkou
  • 2018-01-29 16:23:35
Гэта ўрывак з майго артыкула ЗІМА ПАЛІТЫЧНАЙ ТРЫВОГІ НАШАЙ , які надрукаваў 17 студзеня 2018 года як артыкул. Але спачатку 11,01,2018 13:28 гэты мой ўрывак надрукавала на сваім форуме СВАБОДА, калі абмяркоўвалі артыкул «Калі хочаце хутка, то лепш эмігруйце». Кірыл Руды пра тое, як беларусам пабудаваць багатую краіну».

Каментаваць