Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Эксперт: Сярэдні заробак у 500 долараў магчымы, але адзін раз

Загад Аляксандра Лукашэнкі чыноўнікам дасягнуць любым коштам сярэдніх заробкаў у паўтысячы долараў штомесяц выканаць можна, але трываць выкананне будзе нядоўга, і наступствы гэтага будуць вельмі сумнымі для беларускай эканомікі, кажа вядомы эканаміст Сяргей Балыкін.


Дастаткова ўключыць друкарскі грашовы станок, лічыць Сяргей Балыкін.

— Магчыма накачаць эканоміку пустымі грашыма, выплаціць заробак, але ж расплатай за гэта будзе рост інфляцыі і наступная дэвальвацыя і памяншэнне заробкаў у параўнанні з тым, што было  раней.

 Эканаміст тлумачыць, што ж трэба зрабіць для сапраўднага росту прыбыткаў працоўных беларусаў.

— Каб рэальна падняўся заробак, трэба павялічваць попыт на працоўную сілу. А каб павялічваць попыт на працоўную сілу, трэба павялічваць попыт на беларускую прадукцыю на замежных рынках. Але ж дзяржаўныя прадпрыемствы ўжо не ў стане працаваць так эфектыўна, як нам хацелася б. Таму неабходна праводзіць рынкавыя рэформы.

Паводле Белстату, сярэдні заробак у Беларусі зніжаецца тры месяцы запар — калі ў верасні гэтага года ён складаў 370 еўра, дык у лістападзе — каля 350.



Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя




Каментаваць