Эксперт: Улады могуць вярнуцца да тэмы прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў

Працэс прыватызацыі ў Беларусі ў будучыні можа аднавіцца на ўзроўні сярэдніх дзяржпрадпрыемстваў.

Малюнак з сайта publichka.info

Такое меркаванне выказаў кіраўнічы партнёр міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Civitta па СНД Даніэль Крутцына, выступаючы 25 красавіка ў Мінску на II Форуме прыватнага капіталу Беларусі.

Ён адзначыў, што ў апошнія гады былі перагледжаны ўмовы дзяржаўнай падтрымкі дзяржсектара: дзяржпрадпрыемствы сталі жыць ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаванняў. "На ўзроўні дзяржпрадпрыемстваў прыйшло разуменне, што часы лёгкіх грошай скончыліся і для эфектыўнай працы трэба скарачаць аперацыйныя выдаткі. У выніку сёння ў дзяржсектары мы маем даволі стабільную сітуацыю. Праўда, заробкі пры гэтым там знаходзяцца на кітайскім узроўні", — дадаў Крутцына.

На думку эксперта, трэба рухацца далей і рэфармаваць нізкаэфектыўная сярэднія дзяржпрадпрыемствы, якія вялікага ўплыву на эканоміку не аказваюць.

"Дзяржава ніколі не зможа быць такім жа эфектыўным уласнікам, як прыватны інвестар. Калі гаворка ідзе пра горадаўтваральныя прадпрыемствы, можна зразумець, чаму дзяржава не хоча спяшацца з іх прыватызацыяй. З іншага боку, многія сярэднія прадпрыемствы ўсё яшчэ застаюцца ў дзяржуласнасці", — канстатаваў Даніэль Крутцына.

Паводле яго ацэнкі, эфектыўнасць працы беларускіх сярэдніх дзяржпрадпрыемстваў застаецца даволі нізкай. "Не выключана, што ўлады з улікам гэтага ў агляднай будучыні вернуцца да пытання прыватызацыі сярэдніх дзяржпрадпрыемстваў", — выказаў меркаванне Крутцына.

Ён таксама адзначыў, што сёння ў Беларусі сфарміраваліся дзве паралельныя эканомікі, калі "адна частка насельніцтва працуе на кітайскую зарплату, другая — у сучаснай, экспартна арыентаванай ІТ-галіне".

На думку эксперта, неабходна прымаць меры для павышэння прадукцыйнасці працы на прамысловых прадпрыемствах да ўзроўню ІТ-кампаній. "Трэба імкнуцца да таго, каб дададзены кошт на супрацоўніка быў не 4—5 тысяч долараў у год, як у прамысловых арганізацыях, а 80—100 тысяч долараў, як у ІТ-кампаніях", — падкрэсліў Даніэль Крутцына.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-04-25 18:44:39
Это провокация. НЧ перепечатал текст, но провокация в тексте. Страшный вред РБ и народу.

Там-сям я писал, что никто из нас не знает как и куда выходить из 100-летнего социализма-коммунизма + безболезненного для общества и государства выхода из постсовкового счастия нет. Это суть сказанного ранее, что нигде и никогда на первых страничках не публиковала б-ч-б пропаганда ненависти к нашему народу. Эта пропаганда под предлогом ЛУКА ДРЭННЫ кроет его политику и публикует вот таких экспертов, которые никогда не будут на стороне белорусского народа и государства, как и б-ч-б пропаганда. "На думку эксперта, трэба рухацца далей і рэфармаваць нізкаэфектыўная сярэднія дзяржпрадпрыемствы, якія вялікага ўплыву на эканоміку не аказваюць." За якія шышы рэфармаваць? хто дасць інвестыцыі і новыя тэхналёгіі? няўжо Захад? ці не той, які дапамог Украіне разваліць эканоміку і дзяржаву, і за 4 гады не знайшоў часу і інвестыцый для Ненькі. А для нас знойдзе? Калі? Пасля сыходу Лукі? А до того НЕ? Чаму?

Каментаваць