Хабарнікі ў мундзірах і бабруйскае Чыкага

Шэрагу службоўцаў Генеральнай пракуратуры высунутыя абвінавачванні ў карупцыйных скандалах. Пра гэта паведаміў падчас сустрэчы з журналістамі генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

Шэрагу службоўцаў Генеральнай пракуратуры высунутыя абвінавачванні ў карупцыйных скандалах. Пра гэта паведаміў падчас сустрэчы з журналістамі генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

Хабарнічаюць

Ужо выдадзеная санкцыя на арышт былога начальніка аддзела ўласнай бяспекі Генеральнай пракуратуры Макарава, які падазраецца ў хабарніцтве. Злачынства было здзейснена ў 2007 годзе. На пасаду падазронага быў прызначаны новы чалавек — Аляксей Шыкунец. Генпракурор ахарактарызаваў новага супрацоўніка, як «маладога, дасведчанага і сумленнага супрацоўніка».

Таксама арыштаваны былы начальнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага Кантролю Анатоль Грамовіч. У адносінах да яго заведзеная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 285 Крымінальнага кодэкса. Грамовіч падазраецца ў атрыманні хабараў, ухіленні ад выплаты мытных плацяжоў. «Пакаранне можа быць вельмі сур’ёзным», — заявіў генпракурор. Таксама ён паведаміў, што, магчыма, з Грамовічам у адной звязцы працавалі некалькі чалавек.

Што тычыцца справы супраць былога пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра, якога абвінавачваюць злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, то генеральны пракурор абверг закіды ў «кампанейшчыне» і заявіў, што расследаванне карупцыйных скандалаў — даўняя ініцыятыва Лукашэнкі. Нагадаю, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка летась 13 лістапада на нарадзе па пытаннях эфектыўнасці мераў, якія прымаюцца для барацьбы з карупцыяй, даручыў генеральнаму пракурору пазбавіць ад займаемых пасадаў намесніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра. У дачыненні да іх заведзеная крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Цяпер Снягір знаходзіцца пад вартай. Агулам, паводле інфармацыі Рыгора Васілевіча, колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў за апошнія пяць год скарацілася ў паўтара разы.

П’юць і засільваюцца

Рыгор Васілевіч з задавальненнем адзначыў, што агульная крымінальная статыстыка палепшылася. Але колькасць злачынстваў непадрыхтаванага чалавека ўсё роўна ўражвае. Так, летась было зафіксавана 158 тысяч злачынстваў, а ў 2006 годзе — 191 тысяча, забойстваў — 645 у 2008 годзе і 961 у 2006-м. Скарацілася колькасць рабаўніцтваў, гвалтоўных нападаў. Між іншым, у вёсках забойстваў адбываецца ў тры з паловай разы больш, чым у гарадах. Большасць з іх здзяйсняецца ў нецвярозым стане. Сітуацыю з п’янствам у краіне генеральны пракурор лічыць крытычнай, бо 37,5 працэнта ўсіх правапарушэнняў людзі ўчыняюць пасля таго, як добра прыкладуцца да чаркі. Уражвае лічба самазабойстваў — дзве тысячы васемсот чалавек за год, і больш за палову з іх (65 працэнта) папярэдне напіліся.

Самымі крымінагеннымі раёнамі Беларусі ў разліку на дзесяць тысяч насельніцтва названы Бабруйскі, Полацкі, Віцебскі, Пухавіцкі, Брэсцкі і Аршанскі раёны, а таксама Цэнтральны раён горада Гомеля. Аж сем забойстваў было летась у невялікім Крупскім раёне.



Каментаваць