Як заробак сярэднестатыстычнага беларуса выглядае на фоне суседзяў

Выніковыя дадзеныя за 2017 год па сярэднестатыстычнай зарплаце з'явяцца толькі праз некалькі месяцаў. Але папярэднія высновы можна рабіць ужо зараз.
Фота: dneprovec.by

Фота: dneprovec.by



У лістападзе зарплата сярэднестатыстычнага беларуса склала суму эквівалентную 420 доларам. Гэта больш, чым леташні вынік у 364 долары амаль на 16%. І ўжо зусім аптымістычна гэтая лічба глядзіцца на фоне паказчыкаў 2015 года, калі сярэдні заробак у Беларусі складаў усяго 359 долараў.

У той жа час, калі параўноўваць сярэднестатыстычную зарплату беларуса з сярэднімі заробкамі суседзяў, сітуацыя выглядае ўжо не так вясёлкава. Да прыкладу, у Літве ўдалося павялічыць сярэдні заробак у краіне да 765 долараў на рукі. Сярэдні жыхар Латвіі атрымліваў у мінулым годзе заробак у 780 долара, а сярэдні паляк — у 810 долараў. Прычым, такія высокія па нашых мерках заробкі ў суседніх краінах Еўрасаюза назіраюцца ўжо шмат гадоў запар.


Нават у Расіі, якая перажывае крызіс з-за санкцый і нізкіх коштаў на нафту, сярэдні заробак складае каля 680 долараў.

Такім чынам, па афіцыйным заробкам беларусы апярэджваюць хіба што ўкраінцаў, якія ў мінулым годзе атрымлівалі "чыстымі" каля 250 долараў у месяц, праўда, пры гэтым атрымліваючы па мясцовай традыцыі яшчэ і «прыбаўку ў канверце», якая ў статыстыцы не ўлічваецца.

Паводле gazetaby.com


Каментаваць