ЕБРР пагоршыў прагноз для беларускай эканомікі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця адразу на 2 працэнтных пункты панізіў свой прагноз наконт перспектывы развіцця эканомікі Беларусі ў 2015 годзе, прадракаючы ёй падзенне на 1,5 %.



Яшчэ ў верасні ЕБРР бачыў рост ВУП Беларусі 0,5 %, вынікае з прэс-рэлізу, апублікаванага на сайце банка. Асноўная прычына перагляду прагнозу — залежнасць Беларусі ад эканомікі РФ, што сутыкнулася з дэвальвацыяй сваёй валюты.
 
Эканамісты банка адзначаюць высокую залежнасць Беларусі ад Расіі і гэты аспект толькі пагаршаецца, бо ў Беларусі ёсць значныя знешнія дысбалансы, рызыкі ліквіднасці, нізкі ўзровень золатавалютных рэзерваў і структурныя абмежаванні для эканамічнага росту.
 
У прэс-рэлізе не ўдакладняецца, ці ўлічвае новы прагноз па зніжэнні эканамічнага развіцця Беларусі неафіцыйную дэвальвацыю беларускага рубля.
 
На думку экспертаў банка, эканоміка Расіі скароціцца 4,8 % у новым годзе.
 
Зніжэнне ў 5 % чакае і эканоміку Украіны.
 

Каментаваць