Каровы паміраюць маладымі

На мінулым тыдні прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, не схільны для пустой балбатні, выказаў незадаволенасць тым, што Беларусь, быццам бы, пастаўляе Казахстану ялавічыну, атрыманую ад забою старых малочных кароў.



«Вы ведаеце, што мяса старой каровы кошкам даюць?» — запытаўся Назарбаеў у чыноўнікаў падчас пасяджэння ўрада. Гэта пытанне, як паведамляюць, засталося без адказу. Але галоўнае, магчыма, у тым, што Нурсултан паведаміў міністрам, што Казахстан сам ужо праз два гады выйдзе на прыкметны аб’ём экспарту мяса і мясных вырабаў. Ці не ў тым хаваецца асноўная прычына для гэтага правакацыйнага дэмаршу?

Нурсултан Назарбаеў, які зрабіў самую бліскучую кар’еру яшчэ за савецкім часам, павінен добра ведаць, што малочных кароў, калі яны гублялі прадукцыйнасць, забівалі на мяса, якое перапрацоўвалі і змешвалі з іншай, больш прыладнай сыравінай — мясам, атрыманым ад спецыяльна выгадаваных бычкоў і цёлак.

У калгасах і саўгасах БССР у сярэдзіне 1980-х гадоў (час найбольшых паказчыкаў) утрымлівалася 6,6 млн. галоў буйнай рагатай жывёлы, у тым ліку 1,9 мільёна дойных кароў. Астатнія 4,7 мільёна — гэта бычкі і цёлкі на адкорме, і нейкая частка цялушак, якая павінна штогод замяняць састарэлых кароў з малочнага статку. Калі ўлічваць, што карова доіцца 5–6 гадоў, то для рамонту малочнага статку патрабавалася 300–400 тысяч цялушак. Адпаведна, на бойні траплялі 300–400 тысяч састарэлых кароў. Прыблізна 6–8% ад агульнай колькасці забітых на мяса жывёл.

З новымі часамі тое-сёе змянілася. Усім вядомы Анішчанка неяк заўважыў, што ў асобных краінах экспарт мяса-малочнай прадукцыі падвышаецца тым хутчэй, чым надзейней змяншаецца колькасць буйнога рагатага статку. Зараз прыватнікі амаль звялі свой статак. А ў розных там СПК, згодна з дадзенымі Белстата, на 1 верасня налічваецца 4,2 мільёна галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 1,4 мільёна дойных кароў. Такім чынам статак паменшыўся амаль напалову.

А вытворчасць? Па статыстыцы, у мінулым годзе рэалізацыя мяса сельскагаспадарчымі ўстановамі склала 1,6 мільёна тон жывой вагой (1,53 мільёна тон і калгасамі, і прыватнікамі ў 1985 годзе), рэалізацыя малака 6,2 мільёна (6,8 мільёна тон і калгасамі, і прыватнікамі). Такім чынам, былі захаваны аб’ёмныя паказчыкі, дзякуючы падвышэнню прадукцыйнасці на адкорме і ў вытворчасці малака. Прыкладам, сярэдні надой малака ад каровы раней складаў каля 2,5 тысячы кілаграмаў, зараз — каля 4,5 тысячы кілаграмаў.

Але прадукцыйнасць, як лічаць спецыялісты, пры дадзеным стане галіны, падвышацца не можа. Як бы калгаснікі і каровы ні стараліся, а нарэшце надоі перасталі расці. Гэта тэндэнцыя стала выразнай менавіта сёлета: як і ў савецкія часы, статак кароў павялічыўся на 3,6%, а вытворчасць малака паменшылася на 2,1%. Спецыялісты могуць назваць тузін розных прычын, чаму так адбываецца, але дастаткова сказаць, што каровы хварэюць і дачасна адпраўляюцца на бойню. Раней, калі скаціну ўтрымлівалі ў традыцыйных умовах на маленькіх фермах, яна не так хварэла, болей жыла, хоць і давала меней малака, але за 5–6 лактацый давала малака не менш, за сучасных кароў, якія жывуць не болей за тры лактацыі.

Малочныя каровы хварэюць, і іх маладымі адпраўляюць на бойню. Біч сучаснай жывёлагадоўлі — большасць дойных кароў забіваюць на мяса адразу пасля першага ацёлу.

У нармальных краінах «тэрміны прадуктыўнасці даўгалецця малочных кароў» становіцца адным з галоўных крытэраў эфектыўнасці і прыбытковасці малочнай жывёлагадоўлі. Разлікі паказваюць: калі сярэдняя працягласць выкарыстання кароў будзе меней, чым 2,5 лактацыі, то каровы пачнуць выбываць са статкаў раней, чым дадуць прыплод».

Некалі селянін трымаў карову калі 10 гадоў. І трымаўся яе, бо вельмі цяжка выгадаваць карову з цяляці на замену. За сваё жыццё яна давала больш малака, чым маглі даць 10 маладых, выгадаваных з цяляці. У ЗША ад адной каровы-рэкардсменкі за дваццаць гадоў надаілі 211 тысяч тон малака. Цэлы таварны эшалон.

Відавочна, што паміж мясной і малочнай жывёлагадоўляй існуе прынцыповая розніца. У мясной — найбольшую прадукцыйнасць мае маладняк, які набывае найбольшую вагу ва ўзросце 14–20 месяцаў. Іх забіваюць у такім узросце, калі яны забяспечваюць найлепшую прыбытковасць. У малочнай галіне кароў мае сэнс трымаць працяглы час, але іх забіваюць пасля двух-трох лактацый.

Таму «да старасці» дажываюць, можна сказаць, лічаныя каровы, якія адпраўляюцца на перапрацоўку і ніяк не псуюць якасць кілбаснага фаршу.

Каментаваць