Кепскія навіны для дыктатарскіх дзяржаў: цана на нафту будзе і далей падаць

Колькасць гарачых кропак у свеце павялічылася, свет стаў больш неспакойным, аднак цана на нафту падае.



Супрацьстаянне ўкраінскіх сілавікоў і прарасійскіх баевікоў на Данбасе рызыкуе перарасці ў адкрытую вайну паміж Расіяй і Украінай. Пры гэтым Расія    найбуйнейшы вытворца нафты ў свеце. У Іраку, які займае шостае месца па здабычы чорнага золата, адну перамогу за другой атрымоўваюць ісламісты, у краіне фактычна няма дзеяздольнага ўрада. У Заходняй Афрыцы  прыкладна там, дзе знаходзіцца найбуйнейшы афрыканскі нафтаздабытчык Нігерыя  распаўсюджваецца ліхаманка Эбола. У сектары Газа, які, праўда, не з'яўляецца вытворцам нафты, ідзе вайна.

«Яшчэ некалькі гадоў таму толькі аднаго з гэтых канфліктаў было б дастаткова для таго, каб цана на нафту імкліва папаўзла ўверх, як гэта было, напрыклад, падчас падзеяў «арабскай вясны» у 2011 годзе, калі цана за барэль вырасла да 126 долараў,  піша Франк Штокер на старонках нямецкай газеты Die Welt Зараз жа колькасць гарачых кропак у свеце павялічылася, свет стаў больш неспакойным, аднак цана на нафту падае».
 
 
Гэта, як адзначае выданне, здзіўляе не толькі радавых спажыўцоў нафты, але і экспертаў. Бо з пачатку чэрвеня, калі за барэль нафты маркі Brent давалі 115 долараў, цана на нафту апусцілася да адзнакі ледзь вышэй 100 даляраў за барэль  гэта значыць фактычна да мінімуму за апошні год. 
 
 
Зразумець, чаму гэта адбылося, можна з апошняга дакладу Міжнароднага энергетычнага агенцтва (IEA), у якім гаворыцца аб тым, што «нягледзячы на узброеныя канфлікты ў Лівіі, Іраку і ва Украіне прапанова па сырой нафце выглядае нашмат лепш, чым чакалася раней»
 
 
«Гэта даволі сціплае апісанне для самай сапраўднай рэвалюцыі, якая адбылася на рынку нафты ў апошнія гады» працягвае Штокер. Так, па словах галоўнага сыравіннага аналітыка Citigroup Эда Морса, «ЗША самастойна вырабляюць неймаверную колькасць нафты, якую ім раней даводзілася імпартаваць». З 2008 года ўласная здабыча нафты ў ЗША ўзрасла на тры мільёны барэляў у дзень: на сённяшні дзень яна складае 8,5 млн барэляў у суткі. У наступным годзе, па прагнозах Энергетычнага агенцтва ЗША, яно ўзрасце да 9,28 млн барэляў у дзень. У большай ступені гэта, тлумачыць выданне, стала магчыма дзякуючы фрэкінгу  тэхналогіі, якая перажывае самы сапраўдны бум у ЗША. Такім чынам, у выпадку, калі прагнозы стануць рэальнасцю, ЗША не толькі зраўняюцца па здабычы нафты з Саудаўскай Аравіяй, якая здабывае па 11,5 млн барэляў у суткі, але і адначасова скароцяць імпарт. 
 
 
Прыкладу ЗША збіраюцца рушыць услед і ў Канадзе. Краіна кляновага ліста, як нагадвае Die Welt, валодае трэцімі разведанымі запасамі нафты ў свеце пасля Саудаўскай Аравіі і Венесуэлы. «Цяпер дзякуючы новым тэхналогіям здабычы большую частку гэтых запасаў можна здабываць эканамічна рэнтабельна» заяўляе эксперт Том Нэльсан з Investec Asset Management. Пакуль што Канада вырабляе 3,5 млн барэляў у дзень, аднак ужо да 2025 года гэта колькасць, па прагнозах Нэльсана, можа павялічыцца ўдвая, у выніку чаго краіна стане адным з найбуйнейшых вытворцаў нафты ў свеце. 
 
 
«Усё гэта  вельмі кепскія навіны для дыктатарскіх дзяржаў і сумніўных кіраўнікоў, якія, аб'яднаўшыся ў АПЕК, на працягу апошняга часу дыктавалі цану на нафту заходняму свету» заключае аўтар. Яны, як дадае Die Welt, вядома, змогуць адрэагаваць, скараціўшы аб'ёмы ўласнай здабычы, як яны гэта рабілі ў мінулым для павелічэння цэнаў, але ў гэты раз падобны механізм не спрацуе, паколькі ЗША і Канада папросту змогуць павялічыць уласную здабычу. Цана на нафту працягне сваё падзенне і надалей  нават нягледзячы на войны і крызісы.
 
 
InoPressa

Каментаваць