Колькасць рамеснікаў у Беларусі ў I квартале павялічылася амаль на 50 %

Колькасць рамеснікаў у Беларусі ў студзені – сакавіку павялічылася на 46 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.



Так, у першым квартале гэтага года ў цэлым па рэспубліцы зарэгістравалася 4 070 новых рамеснікаў, што складае 46 % ад агульнай колькасці фізічных асоб, якія ажыццяўлялі рамесную дзейнасць у 2014-м.

Па стане на 1 студзеня 2015 года ў Беларусі ажыццяўлялі дзейнасць 8 776 рамеснікаў.

Дзейнасць рамеснікаў рэгулюе ўказ ад 16 мая 2005 года №225 «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці».

БЕЛТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць