Кошт навучання ў ВНУ будзе павышацца

Бліжэйчым часам ВНУ прадставяць у Мінадукацыі новую, больш высокую цану платнага навучання. Пра гэта распавёўміністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў. 


Фота — aif.by


Аб гэтым ён паведаміў карэспандэнту БЕЛТА ў час Рэспубліканскай універсітэцкай суботы ў Мінску. "Зразумела, некалі павышацца будзе (кошт навучання. — Заўвага БЕЛТА), таму што ўсе тарыфы ў нас у краіне растуць. Вырасла і стаўка першага разраду, камунальныя паслугі выраслі. Гэта значны артыкул расходаў і ва ўніверсітэтах", — сказаў Міхаіл Жураўкоў.

 

За кошт навучання адказвае асабіста рэктар кожнага ўніверсітэта. Цана фарміруецца зыходзячы з неабходных затрат на падрыхтоўку спецыяліста, растлумачыў міністр.

 

"Я ўважліва сачу за затратамі ўніверсітэтаў. І, паводле прадстаўленых даных, на жаль, цяпер па платным навучанні практычна ўсе ВНУ маюць адмоўную рэнтабельнасць", — адзначыў міністр адукацыі. "У бліжэйшы час, я думаю, кожны ўніверсітэт уважліва разгледзіць гэта пытанне і прадставіць ужо новую цану зыходзячы з таго, каб навучанне не было стратным", — сказаў Міхаіл Жураўкоў. 


Паводле БЕЛТА

Каментаваць