Курс долара падскочыў да Br15 100

На валютных таргах долар ЗША ўмацаваўся адразу на 190 рублёў і склаў Br15 100.



Курс расійскага рубля знізіўся на Br6 або 2,5% і склаў Br229,5.
 
 
Курс еўра знізіўся на Br10 або 0,1% і склаў Br16910.
 
 
За месяц дэвальвацыя беларускага рубля склала 40%. Нягледзячы на ўяўную стабілізацыю курсу, долараў у абменніках у свабодным доступе дагэтуль не было. Каля банкаў стаяць чэргі жадаючых набыць долары і еўра ў чаканні, калі хтосці прадасць іх банку.

Каментаваць