Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Лукашэнка прастымулюе дзелавую ініцыятыву з 1 кастрычніка

Падчас даклада па пытаннях выканання даручэнняў аб стымуляванні дзелавой ініцыятывы 8 жніўня Лукашэнка даручыў падрыхтаваць пакет дакументаў. "Да 1 кастрычніка мы павінны выдаць грамадству і прадпрымальнікам гэтыя дакументы", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
pixabay.com

pixabay.com

Як абяцае Аляксандр Лукашэнка, усе залішнія адміністрацыйныя бар'еры, з якімі сутыкаюцца бізнесмены, будуць скасаваныя. Але, паводле яго слоў, павысіцца адказнасць прадпрымальнікаў: "Не дай бог, пасля першага кастрычніка, калі гэтыя дакументы набудуць моц, хтосьці дзесьці не так будзе сябе паводзіць — мала не будзе, я вам гарантую".

Плануецца, што ў пакет дакументаў па пытаннях стымулявання дзелавой ініцыятывы ўвойдуць каля дзесяці нарматыўна-прававых актаў. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што перад падпісаннем ён мае намер заслухаць дакладчыкаў па кожнаму з дакументаў: "Калі ў мяне няма пытанняў пасля нашага абмеркавання, дапрацоўкі, я падпішу гэтыя дакументы. Калі ёсць пытанні — будзем дапрацоўваць. Пытанне вельмі сур'ёзнае, нельга памыліцца".

"Канчатковае рашэнне па гэтых дакументах павінна быць дакладна вывераная і ў поўнай меры адказваць інтарэсам нашай краіны. Неабходна быць абсалютна упэўненым у правільнасці задаванага вектара прававога рэгулявання сферы прадпрымальніцтва", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, пакет дакументаў для стымулявання дзелавой ініцыятывы планавалася разгледзець яшчэ ў сакавіку.

Праекты дэкрэта кіраўніка дзяржавы "Аб развіцці прадпрымальніцтва і выключэнне залішніх патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да бізнэсу" і дадатковыя нарматыўныя акты падрыхтаваны рабочай групай па стымуляванню дзелавой актыўнасці, якую ўзначальвае кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

"Прадстаўленыя да разгляду нарматыўныя акты ўтрымліваюць шэраг даволі сур'ёзных навацый для эканамічнай сферы — ад паведамляльнага прынцыпу пачатку ажыццяўлення асобных відаў эканамічнай дзейнасці да сістэмы выбарачных праверак. Гэта, бясспрэчна, сур'ёзны крок на шляху павышэння даверу да дзелавой супольнасці", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, ад уладаў чакаюць рашэнняў, якія дазволяць любому чалавеку адкрыць сваю справу і працаваць, кіруючыся мінімальным наборам патрабаванняў. "Усе непатрэбныя, замінаючыя працы адміністрацыйныя бар'еры і працэдуры неабходна ліквідаваць Іх, на жаль, на сённяшні дзень нямала", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Галоўным новаўвядзеннем ва ўзаемаадносінах прадпрымальніцтва і ўлады павінна стаць увядзенне "прэзумпцыі добрасумленнасці" суб'ектаў гаспадарання і самарэгулявання бізнесу.

thinktanks.by

Каментаваць