Міністр эканомікі расказаў, калі ў Беларусі будзе ідэальная інфляцыя

Беларускія ўлады здольныя і надалей зніжаць інфляцыю. Такое меркаванне выказаў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі ў інтэрв'ю на тэлеканале "Беларусь 1", якое выйшла ўвечары 21 студзеня. 

Фота "Радыё Свабода"

Як паведамлялася раней, у 2017 годзе ў нашай дзяржаве была зафіксаваная рэкордна нізкая інфляцыя — 4,6%.

Ідэальнай, на думку чыноўніка, з'яўляецца інфляцыя ў 2-3%. Такі ўзровень дазволіць яшчэ больш знізіць стаўку рэфінансавання і адсоткі па крэдытах.

Зіноўскі мяркуе, што да такой інфляцыі наша дзяржава можа прыйсці ўжо праз некалькі гадоў. "Мне здаецца, што мы павінны, мы проста абавязаныя будзем у 2020-2021 гадах гэта ўжо здзейсніць. У нас проста іншага шляху няма. І, калі браць трэнд на памяншэнне інфляцыі за апошнія тры гады, мне здаецца, што гэта цалкам пад сілу нашай дзяржаве", — прыводзіць БЕЛТА словы міністра. 

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць