МВФ лічыць, што траціна эканомікі Беларусі знаходзіцца ў ценю

На ценявую эканоміку Беларусі прыпадае каля 32,37% ВУП. Пра гэта сведчыць даклад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), падрыхтаваны Леандра Медынай і Фрыдрыхам Шнэйдэрам.
Эканамісты прааналізавалі ценявы сектар эканомікі ў перыяд з 1991 года па 2015 год, сярэдні ўзровень у Беларусі склаў 44,52% ВУП. Пік прыйшоўся на 1995 год, калі ў ценю знаходзілася 53,57% эканомікі, мінімальнае значэнне прыходзіцца на 2012 год — 32,29% ВУП.

У краінах ЕС аналагічны ўзровень ценявой эканомікі назіраецца толькі ў Румыніі і Балгарыі. У развітых краінах, напрыклад ЗША, Японіі і Швейцарыі ў ценю знаходзіцца не больш за 7 адсоткаў ВУП краін.

У ценю знаходзіцца 33,7% расійскага ВУП. Па долі «ценю» расійская і беларуская эканоміка ў 2-4 разы перавышаюць паказнікі развітых краін (ЗША, Нідэрланды, Японія або Сінгапур) і знаходзіцца на адным узроўні з дзяржавамі Афрыкі або асобнымі краінамі Азіі (напрыклад, Пакістан).

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-02-11 12:12:28
Тут у дадзенай тэме чытачам Новага часу трэба разумець і ніколі не забываць слова прапаганда. Калі вы пройдзеце па спасылцы ИСТОЧНИКА інфы, то не цяжка будзе зразумець, што выпадкова той сайт складае меркаванні экспердаў, якім давяраць нельга. То бок асноўная інфа тых экспердаў - прапаганда недаверу да дзеянняў існай улады.

Каментаваць