МВФ працуе

У Мінску пачала працу група экспертаў Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Крыстаферам Джарвісам.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве фонду, місія павінна ацаніць ход выканання беларускім урадам праграмы, якая падтрымліваецца крэдытам stand-by у агульным памеры 3,52 мільярда долараў ЗША. Эксперты фонду таксама правядуць кансультацыі па развіцці беларускай эканомікі за мінулы год і перспектывах на будучыню. Чакаецца, што для ўдзелу ў гэтых кансультацыях Беларусь 24–26 жніўня наведае дырэктар еўрапейскага дэпартамента МВФ Марэк Белька.

У межах працы місіі запланаваныя сустрэчы ва ўрадзе Беларусі, Нацыянальным банку, міністэрствах эканомікі і фінансаў, Адміністрацыі прэзідэнта. Прадугледжаны таксама сустрэчы Белькі з вышэйшымі дзяржаўнымі чыноўнікамі Беларусі.

Беларусь звярнулася па атрыманне крэдыту да МВФ у кастрычніку 2008 года. У студзені 2009 года кіраўніцтва МВФ ухваліла праграму stand-by для Беларусі ў аб’ёме каля 2,46 мільярда долараў пад праграму эканамічных рэформаў, разлічаную на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года). Першы транш крэдыту ў 788 мільёнаў долараў ЗША па стаўцы LIBOR плюс 0,75% гадавых паступіў у Беларусь 14 студзеня, астатнія сродкі пералічваюцца з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўрада.

29 чэрвеня Савет дырэктараў МВФ завяршыў першы агляд у межах дамоўленасці з уладамі Беларусі аб крэдыце stand-by. Пры гэтым фонд зацвердзіў выдачу чарговага траншу крэдыту ў памеры 679,2 мільёна долараў ЗША і павялічыў у цэлым аб’ём фінансавай падтрымкі на 1 мільярд долараў — да 3,52 мільярда.

Другі транш крэдыту МВФ паступіў у Беларусь 2 ліпеня. Да канца года Нацбанк разлічвае атрымаць ад Міжнароднага валютнага фонду яшчэ два траншы на суму 1,35 мільярда долараў стабілізацыйнага крэдыту.

Каментаваць