На Мінскім падшыпнікавым заводзе рабочыя будуць працаваць адзін дзень на тыдзень

Стала вядома, што на гэтым тыдні работнікаў Мінскага падшыпнікавага завода азнаёмяць з загадам, каму выходзіць у тыдзень адзін раз, каму два, каму ў дзень на чатыры гадзіны, каму ўвогуле ісці ў адпачынак за свой кошт. Перад выбарамі на заводзе людзі працавалі 5 дзён на тыдзень.



Напрыканцы верасня стала вядома, што МАЗ і Мінскі падшыпнікавы заводы перайшлі на пяцідзёнку. Такі графік быў вызначаны да выбараў. Але выбары прайшлі, і стала вядома, што работнікаў Мінскага падшыпнікавага завода адпусцілі дахаты. На гэтым тыдні людзей азнаёмяць з загадам, каму выходзіць у тыдзень адзін раз, каму два, каму ў дзень на чатыры гадзіны, каму ўвогуле ісці ў адпачынак за свой кошт.

"Мы нядаўна сустракаліся з рабочымі адтуль. Завод не можа плаціць за электраэнэргию. Ужо было вядома, што график работы для рознага персанала будзе складзены па-рознаму. Будуць пераводзіць рабочых на час, калі найменшы пік нагрузак у электрасетцы. Быццам, там нейкія дамовы з энэргазбытам. Там і раней рабчыя працавалі па 2-3 дні на тыдзень, ці ўвогуле людзей выклікалі, як з'яўляліся аб'ёмы працы", — распавядае старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Бухвостаў.

Па словах прафсаюзнага дзяяча, інфармацыю пра справы Мінскага падшыпнікавага завода ў прафсаюзе атрымліваюць з першых рук і даўно у курсе пра ком праблемаў на гэтым прадпрыемстве.

"Скончылася палітычная кампанія, перад ёй напружыліся і па пяць дзён адпраўлялі людзей на працу. Думаю, і на МАЗе будуць змяняць графік працы. Буйныя прадпремствы машынабудаўнічага комплексу губляюць рынкі і будуць скарачаць аб’ёмы. можа, нехта не пагодзіцца са мною, але гэта ўжо шлях у адзін бок. Ніколі яна не адновіць тыя аб’ёмыя, што былі яшчэ тры гады таму. Расійскія рынкі звузіліся, менавіта на іх працавалі многія прадпрыемствы.  Завод дыхае на ладан па многіх прычынах. Найперш па тэхнічнай палітыцы — там не вырашана многа пытанняў, не скончаная мадэрнізацыя. Тут нічога новага, усё прадказальна", — гаворыць Бухвостаў.

Заробак на Мінскім падшыпнікавым заводзе скрайне нізкі. У жніўні гэтага года заробак асноўных вытворчых рабочых (цяпер іх 600 у 2009 годзе было 1 200) на ўзроўні 4,7 млн. Дапаможны персанал атрымлівае яшчэ менш.

Усяго на Мінскім падшыпнікавым заводзе цяпер працуе 1 700 чалавек, у 2009 – 2010 гадах было каля 4 тысяч чалавек.

Паводле справаздачы Міністэрства фінансаў аб дзейнасці беларускіх ААТ, за выключэннем банкаў, за першую палову 2015 года. Мінскі падшыпнікавы завод увайшоў у дзесятку стратных прамысловых гігантаў (мінус 113 млрд рублёў).

Каментаваць