На санкцыях Пуціна заробяць «не зусім законныя элементы» ў Беларусі

Былы намеснік міністра эканомікі РФ Іван Старыкаў распавёў, як Беларусь заробіць на санкцыях Пуціна па забароне імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расію з заходніх краінаў.



«Безумоўна, гэта вельмі выгадны бізнэс  пераклейваць этыкеткі і зарабляць на гэтым. На гэтым будзе зарабляць Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і бюджэт Рэспублікі Беларусь і губляць расійскі бюджэт. Так, можна закрыць магчымы дэфіцыт на расійскім рынку, але страты для расійскага бюджэту кампенсаваць не атрымаецца, бо ў нас празрыстыя межы з Беларуссю і Казахстанам у рамках Мытнага саюза. Адпаведна, мы быццам бы ўвялі забарону, тавары не зніклі, але тыя даходы, якія мы атрымлівалі ад цывілізаваных імпарцёраў, цяпер будуць атрымліваць не зусім цывілізаваныя, «шэрыя» і часцяком не зусім законныя элементы ў Беларусі і часткова ў Казахстане»,  сказаў былы намеснік міністра эканомікі Расіі ў інтэрв'ю «Новай газеце».

Каментаваць