Навіны эканомікі

Паказчыкі буксуюць

Летась у Беларусі не былі выкананыя дзевяць асноўных паказчыкаў інавацыйнага развіцця краіны, прадугледжаных дзяржпраграмай на 2007–2010 гады.

Так, доля новай прадукцыі ў агульным аб’ёме прадукцыі прамысловасці склала 15,4% пры плане 17%. Доля інавацыйна-актыўных арганізацый без суб’ектаў малога прадпрымальніцтва склала 12% пры плане 22,5%, доля сертыфікаванай прадукцыі ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці дасягнула 68,3% пры плане 69,5%.

Паказчыкі буксуюць

Летась у Беларусі не былі выкананыя дзевяць асноўных паказчыкаў інавацыйнага развіцця краіны, прадугледжаных дзяржпраграмай на 2007–2010 гады.

Так, доля новай прадукцыі ў агульным аб’ёме прадукцыі прамысловасці склала 15,4% пры плане 17%. Доля інавацыйна-актыўных арганізацый без суб’ектаў малога прадпрымальніцтва склала 12% пры плане 22,5%, доля сертыфікаванай прадукцыі ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці дасягнула 68,3% пры плане 69,5%.

Найбольш распаўсюджаным паказчыкам, які прымяняецца ў міжнародных параўнаннях для характарыстыкі выдаткаў на даследаванні і распрацоўкі, з’яўляецца паказчык навукаёмістасці ВУП. Развітыя краіны свету захоўваюць узровень гэтага індыкатара вышэй 2%. У Беларусі гэты паказчык захоўваецца на ўзроўні 0,8–0,7% ВУП.

Выкананне інавацыйнай праграмы раскрытыкаваў віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка. “Асобныя праекты буксуюць, сарваны тэрміны іх рэалізацыі, — заявіў на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў віцэ-прэм’ер. — Неабходна прыняць меры, каб поўнасцю выканаць прынятую праграму інавацыйнага развіцця на 2007–2010 гады. Гэта надзвычай актуальнае пытанне. Сёлета ў межах праграмы плануецца рэалізаваць 518 інвестыцыйных праектаў, пры гэтым да канца года ў эксплуатацыю павінна быць уведзена 399 новых вытворчасцей.


Лідэры па росце цэн

Беларусь заняла сёмае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — красавіку 2010 года.

Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі. У першую пяцёрку ўвайшлі Малдова, дзе з пачатку года цэны павялічыліся на 5,8%, Украіна (4,4%), Арменія (4,2%), Кыргызстан (3,8%) і Казахстан (3,6%). Далей размясціліся Расія (3,6%), Беларусь (3,1%), Азербайджан (2,9%), Грузія (2,7%), Эстонія (2,4%), Літва (1,9%), Таджыкістан (1,8%) і Латвія (1,5%).

У красавіку цэны ў Беларусі павялічыліся на 0,7%. Па гэтым паказчыку краіна раздзяліла трэцяе месца з Казахстанам. У лідэрах аказаліся Арменія (1,3%) і Латвія (0,9%). Летась Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн (10,1%; прагноз — 9–11%), у першым квартале 2010 года — дзевятае.


Непатрэбнае абсталяванне

Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці выявіў шматлікія парушэнні ў дзейнасці камунальнага даччынага унітарнага прадпрыемства “Рэчыцкі вінаробны завод.

У 2003 годзе прадпрыемства набыло лінію разліву алкагольнай прадукцыі ў сувенірную бутэльку коштам 23,4 млн рублёў, але яна не была ўстаноўленая і не эксплуатавалася па прызначэнні. Паводле заключэння Гомельскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, лінія разліву не адпавядае дзеючым тэхнічным нарматыўным прававым актам, а таксама санітарным правілам і нормам для выкарыстання ў асноўнай вытворчасці.

З 2006 года прадпрыемства спыніла выпуск усіх відаў настоек, бо скончылася ліцэнзія. Вызвалілася адна лінія разліву, якая з 2008 года была закансервавана і не эксплуатавалася, у верасні мінулага года яе дэмантавалі і здалі на склад. У Камітэце дзяржкантролю прыйшлі да высновы, што належныя меры па выкарыстанні не занятага ў вытворчасці абсталявання ці яго продажу кіраўніцтва не прымала. Да таго ж кіраўніцтва завода недастаткова ўвагі надае вывучэнню рынкаў збыту, асартыменту він, што прыводзіць да павелічэння выдаткаў. Цягам 2009 года і першага кварталу гэтага года прадпрыемства зліло і паўторна перапрацавала 3 892,2 тысячы дал віна, выдаткі на яго перапрацоўку склалі 15,3 млн рублёў. У красавіку на складах прадпрыемства знаходзілася 869,9 тысячы дал віна на суму 39,6 млн рублёў са скончаным тэрмінам рэалізацыі, якія таксама будуць адпраўлены на паўторную перапрацоўку.


Гандаль у мінус

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені — красавіку бягучага года склала 2 млрд 63,3 млн долараў. За аналагічны перыяд мінулага года гэты паказчык складаў 2 млрд 629,7 млн долараў.

У студзені — красавіку гэтага года аб’ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 19,8% у параўнанні са студзенем — красавіком 2009 года і склаў 16 млрд 547,9 млн долараў. За гэты перыяд экспарт павялічыўся на 29,5% да 7 млрд 242,3 млн долараў, імпарт — на 13,2% (да 9 млрд 305,6 млн).

Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД склала 1 млрд 996 млн долараў (у студзені — красавіку 2009 года — 2 млрд 709,4 млн са знакам мінус). Экспарт узрос на 51,6% да 3 млрд 772,1 млн долараў, імпарт — на 11% (да 5 млрд 768,1 млн). Аб’ём знешняга гандлю за студзень — красавік склаў 9 млрд 540,2 млн долараў (на 24,1% больш).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 14,3% і склаў 7 млрд 7,7 млн долараў. Экспарт узрос на 11,8% да 3 млрд 470,2 млн, імпарт — на 16,9% да 3 млрд 537,5 млн. Сальда склалася адмоўнае ў памеры 67,3 млн долараў (за аналагічны леташні перыяд — плюс 79,7 млн долараў).

Паводле БелаПАН

Каментаваць