Названа самая выгадная валюта ў 2016 годзе

Паводле звестак экспертаў эканамічнага агенцтва Bloomberg, самай выгаднай валютай 2016 года стала замбійская квача.

Менавіта гэтая валюта па тэмпах росту ў 2016 годзе апярэдзіла астатнія 150 валют свету, піша «Наша ніва» са спасылкай на РБК. З пачатку года нацыянальная грашовая адзінка Замбіі вырасла ў адносінах да даляра на 19,9%. Для параўнання, золата падаражэла на 16,3%.


Рост замбійскай квачы звязаны з павышэннем цэнаў на медзь, бо гэтая краіна па запасах медных руд займае адно з вядучых месцаў у свеце. У мінулым годзе замбійская валюта абрынулася на 42%. Аднак у сярэдзіне студзеня цэны на медзь дасягнулі сямігадовых мінімумаў, пасля чаго пайшлі ў рост.




Каментаваць