Паўгода можна жыць спакойна

Курс беларускага рубля ўмацаваўся ў раёне 8 тысяч за долар. Некаторыя прадпрымальнікі, якія працуюць з валютай, прытрымліваюць яе ў спадзеве на падвышэнне курсу. Ці ёсць нагода для такіх чаканняў?

Раней агучвалася інфармацыя, што Нацбанк прагназуе сярэдні абменны курс беларускага рубля ў межах 8500 за 1 долар, урад чакаў паслаблення рубля да курсу 9 700 за долар, а Мінэканомікі ўвогуле прагназаваў курс 22 000 рублёў за долар у выпадку захавання высокіх аб’ёмаў эмісіі.

Курс беларускага рубля ўмацаваўся ў раёне 8 тысяч за долар. Некаторыя прадпрымальнікі, якія працуюць з валютай, прытрымліваюць яе ў спадзеве на падвышэнне курсу. Ці ёсць нагода для такіх чаканняў?

Раней агучвалася інфармацыя, што Нацбанк прагназуе сярэдні абменны курс беларускага рубля ў межах 8500 за 1 долар, урад чакаў паслаблення рубля да курсу 9 700 за долар, а Мінэканомікі ўвогуле прагназаваў курс 22 000 рублёў за долар у выпадку захавання высокіх аб’ёмаў эмісіі.

З пачатку сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы попыт на долары перавысіў прапанову на 104 мільёны долараў ЗША. Пры гэтым курс беларускага рубля з пачатку года ўмацаваўся на 4 працэнты.

Эканаміст Леанід Заіка гэтыя лічбы тлумачыць макраэканамічнымі з’явамі. “З’ява з сутнасцю не супадае, а інакш і навука была б не патрэбная. Амерыканскі долар мае сваю траекторыя развіцця. На сусветным рынку ёсць фактары, якія паміж сабой звязаныя і ўплываюць на курс долара. Цана на нафту расце — долар расце, і наадварот. Агульны сусветны трэнд цяпер — паніжэнне курсу долара. Гэта працуе не толькі ў Беларусі, але і ў Зімбабве. Да слова, расійскі рубель цяпер таксама ўмацаваўся. І тэндэнцыя да ўмацавання беларускага рубля лагічная. Мы набываем нафту па даволі нізкіх коштах, а прадаём перапрацаваную нашым сябрам у Еўропе за валюту. Адпаведна, экспартныя магчымасці Беларусі палепшыліся цягам апошніх двух-трох месяцаў. Па звестках статыстыкі, за студзень-люты чысты экспарт у Беларусі дадатны. Канешне, у такіх умовах ёсць усе падставы для стабілізацыі нацыянальнай грашовай адзінкі.

Эксперт дадае, што цягам апошніх месяцаў адбылося і невялікае павелічэнне грашовай базы, але гэта апраўдана, бо ўмераная эмісія рубля дазваляе змагацца з дэвальвацыяй. “Яшчэ адзін фактар — рух грашовай масы ў краіне. Аб’ёмы доларавай масы цяпер працуюць на тое, каб курс трымаўся. Але гэта да пачатку выплат па знешніх пазыках. А сёлета мы мусім выплаціць каля 19 мільярдаў долараў, што ёсць беспрэцэдэнтнай сумай для краіны. Пакуль жа, прынамсі ў першым паўгоддзі, можна жыць спакойна, — запэўнівае эксперт.

Аналітык Forex Club у Беларусі Валерый Палхоўскі ў інтэрв’ю парталу naviny.by выказаў меркаванне, што Нацыянальнаму банку цяпер няма патрэбы выходзіць на біржу з валютнымі інтэрвенцыямі дзеля ўмацавання рубля. «Колькасць удзельнікаў таргоў заўсёды розная, сёння прадаўцоў больш, заўтра менш. І Нацбанк мог прадаваць нязначныя аб’ёмы валюты толькі для падтрымання ліквіднасці і ліквідацыі гэтых перакосаў», — зазначыў эксперт.

Палхоўскі мяркуе, што Нацбанк цяпер можа выступаць актыўным пакупніком валюты: «Як толькі курс ушчыльную набліжаецца да адзнакі 8 тысяч рублёў за долар, тут жа праз суткі ён адскоквае на 60–70 рублёў назад. Гэта характэрна для рынкаў, дзе курс вызначаецца пад уплывам попыту і прапановы. Значыць, ёсць нейкі буйны пакупнік валюты. У нашым выпадку гэта, хутчэй за ўсё, Нацбанк».

Аналагічную інфармацыю фактычна агучыла і старшыня Нацбанку Надзея Ермакова падчас прамой лініі ў газеце «Рэспубліка». Яна паведаміла, што прапанова замежнай валюты на біржы значна перавышае попыт на яе. «Каб не дапусціць рэзкага ўмацавання курсу рубля, Нацыянальны банк нават вымушаны скупляць лішкі валюты. З 21 кастрычніка мінулага года мы ўжо купілі на біржавым рынку каля 1,2 мільярда долараў», — заявіла кіраўніца Нацыянальнага банку.

«Па выніках 2012 чакаецца, што выдаткі на абслугоўванне валавога знешняга доўгу (уключна з плацяжамі па пагашэнню асноўнага доўгу і працэнтаў) складуць каля 18 917 мільёнаў долараў, або 34,6% гадавога ВУП», — гаворыцца ў аглядзе «Аплатны баланс Рэспублікі Беларусь за 2011 год». На кожнага жыхара краіны атрымліваецца крыху больш за 2 000 долараў.

Золатавалютны запас краіны на 1 сакавіка складаў 8,016 мільярда долараў. Паводле ацэнкі Нацбанку, валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў доларавым выражэнні па выніках 2012 года не перавысіць 55 мільярдаў долараў.

 

Каментаваць