Па пытаннях суверэнітэту

Сустрэча прэм’ераў Беларусі і Расіі ў Брэсце адбылася ў час, калі кіраўніка Беларусі ў краіне не было. Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з візітам у Лацінскай Амерыцы. І першая асоба Беларусі, і прэм’ер па розныя бакі Атлантыкі займаліся адной справай — шукалі рэсурсы для беларускай эканомікі, то бок для падтрымання незалежнасці.



Сустрэча прэм’ераў Беларусі і Расіі ў Брэсце адбылася ў час, калі кіраўніка Беларусі ў краіне не было. Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з візітам у Лацінскай Амерыцы. І першая асоба Беларусі, і прэм’ер па розныя бакі Атлантыкі займаліся адной справай — шукалі рэсурсы для беларускай эканомікі, то бок для падтрымання незалежнасці.

Уладзімір Пуцін падчас свайго візіту канстатаваў, што Расія працягвае даваць датацыі беларускай эканоміцы за кошт танных энергарэсурсаў. У якасці аргументу — цана на газ. У першым квартале бягучага года Расія пастаўляла Беларусі прыродны газ па 169 долараў за тысячу кубаметраў. Не параўнаць з Украінай — ёй блакітнае паліва абыходзіцца ажно ў 304 долары. Расійскі прэм’ер-міністр прадэманстраваў веданне матэматыкі, агучыўшы бонусы, якія Беларусь атрымлівае (пакуль яшчэ) ад сваёй суседкі. «Калі параўнаць са сярэднееўрапейскім коштам, то выйгрыш Беларусі складае 2 млрд. 600 млн. долараў. Плюс Расія пастаўляе 6,3 млн. тон нафты бязмытна. Гэта яшчэ 1 млрд. 600 млн. долараў», — цытуе словы Пуціна БелаПАН.

Эканамічную лаяльнасць кіраўнік расійскага ўрада аргументаваў «развіццём інтэграцыйных працэсаў», мэтазгоднасць якіх Лукашэнка не так даўно паставіў пад сумненне.

Пасля азнаямлення з дакладам аб першых месяцах дзеяння адзінага мытнага тарыфу і выніках пасяджэння Камісіі Мытнага саюза кіраўнік Беларусі зазначыў, што беларускі бок хацеў бы кіравацца ў стварэнні гэтай структуры «класічным паняццем, класічнымі прынцыпамі, якія агульнавядомыя».

«Калі пачаць рабіць агаворкі і канфіскоўваць нафту, нафтапрадукты, газ, цукар, малако, алей, мяса, пшаніцу, то такі Мытны саюз, пэўна, ні Расіі, ні Казахстану, ні Беларусі не патрэбны, — заявіў Лукашэнка. — Галоўнае пытанне: наколькі гэты саюз і тыя прапановы і прапрацоўкі, якія былі зробленыя падчас перамоў у Маскве, адпавядаюць інтарэсам Беларусі, беларускага народа». У сферы інтарэсаў «беларускага народа» і ўлады, што стаіць над гэтым народам, натуральна, грошы. І пакуль магчыма, за іх трэба змагацца, «таму што потым, калі гэты працэс стане незваротным, ужо будзе позна змагацца за ўласныя інтарэсы». «Мы не настолькі багатыя, каб ахвяраваць нейкімі інтарэсамі. Мы не Казахстан і тым больш не Расія — у іх ёсць чым ахвяраваць, у іх шмат запасаў вуглевадароднай сыравіны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Але няма таго, што было раней. З гэтага года РФ згарнула субсідыі ў Беларусь праз танную нафту. У выніку нафтаперапрацоўваючая галіна, якая многія гады была для айчыннага бюджэту крыніцай валютных паступленняў, сышла ў мінус. Паводле звестак Белстата, рэнтабельнасць нафтаперапрацоўкі ў студзені склала мінус 22,3 працэнта супраць 5,3 працэнта за мінулы год. А страты беларускіх НПЗ за першыя два месяцы 2010 года дасягнулі 11 млн. долараў. Беларускае кіраўніцтва лекі для НПЗ прапісала ў выглядзе адмены экспартнай мыты на вывазныя нафтапрадукты, а таксама бюджэтных субсідый. Праўда, расслабляцца нафтавай галіне не дазволіла і паставіла задачу па выніках першага квартала выйсці на бясстратную працу.

Аднак бюджэту для падтрымкі айчыннай нафтавай галіны відавочна малавата. І Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з сяброўска-дзелавым візітам у Венесуэлу. Весткі з лацінаамерыканскіх палітычных палёў эканамістаў увялі ў стан зацяжнога сарказму. Паводле афіцыйнай інфармацыі, Беларусь у хуткім часе скіне з сябе ярмо нафтавай залежнасці ад Расіі і адновіць працу НПЗ за кошт паставак венесуэльскай нафты. Натуральна, пасля выдаткаў на транспарціроўку, гэта нафта па сваіх коштах пераўзыдзе расійскую. Але калі будзе арганізаваны «міжсабойчык»... Бакі дамовіліся аб сумеснай перапрацоўцы нафты і рэалізацыі нафтапрадуктаў на еўрапейскім рынку. Па афіцыйнай інфармацыі, Венесуэла з мая будзе пастаўляць у Беларусь 80 тысяч барэляў нафты ў дзень.

У свайго прыяцеля і калегі Уга Чавеса беларускі лідэр прасіў падтрымкі ў абароне незалежнасці, што азначае — прасіў грошай. «Я не хачу, каб нават апазіцыя тут думала, што мы прыехалі сюды, каб дзесьці па вялікім рахунку або па дробязях зарабіць. …Канечне, мы будзем прасіць вашай падтрымкі ў гэты складаны для нас час. У чым складанасць, я ўжо публічна гаварыў. Але гэта не звязана з грашыма, ёсць рэчы больш важныя. Гэта тычыцца нашага суверэнітэту і незалежнасці — даражэй нічога быць не можа», — заявіў Лукашэнка на пачатку міждзяржаўных перамоў.

У выніку бакі дамовіліся «па ўсіх пытаннях»: «Цягам бліжэйшых пяці гадоў мы пабудуем у Венесуэле 3–4 заводы па вытворчасці трактароў, аўтамабіляў, вялікагрузных аўтамабіляў, буйны цагельны, разлічаны на выпуск 100 тысяч тон умоўнай цэглы… У бліжэйшы час мы пабываем на будоўлях, будуць адкрытыя новыя радовішчы, новыя пасёлкі, якія пабудавалі для нашых венесуэльскіх братоў», — заявіў Лукашэнка па выніках перамоў.

Чакаецца, што з Венесуэлы Лукашэнка паляціць у Бразілію,

Каментаваць