Па выніках студзеня–красавіка Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн

Па выніках студзеня–красавіка Беларусь з 6,8% заняла першае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

Далей ідуць Эстонія (2,4%), Літва (2,3%), Латвія (2,2%), Арменія (2,1%), Таджыкістан (1,9%), Расія (1,8%), Казахстан (1,7%), Малдова (1,2%), Украіна (0,7%), Кыргызстан (0,6%), Грузія (0,5%) і Азербайджан (0,1%).

Ва Узбекістане цэны за першы квартал павялічыліся на 2,7%, у Туркменістане — знізіліся на 0,8%. У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы цэны ўзраслі на 6,6%.

Па росце спажывецкіх цэн у красавіку Беларусь з 1,7% таксама заняла першае месца. Далей ідуць Казахстан, Таджыкістан (па 0,7%), Латвія, Літва (па 0,6%), Расія, Эстонія (па 0,3%) і Малдова (0,2%). Ва Украіне цэны не змяніліся. У Грузіі яны знізіліся на 0,03%, у Кыргызстане — на 0,2%, у Азербайджане — на 0,4%, у Арменіі — на 0,6%. Няма звестак па Туркменістане і Узбекістане.

У 2011 годзе Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн (108,7%). З 1 па 22 мая 2012 года цэны павысіліся на 1,1%, з пачатку года — на 8%.

Паводле БелаПАН
 
Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-03-31 02:28:56
"Дарэчы, я не магу прыгадаць, што афіцыйны лідар хоць неяк адрэагаваў на смерць перадапошняга Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна". Блогер такі блогер... Гл.:
http://news.tut.by/politics/389246.html ("Лукашенко выразил соболезнования родным Бородулина в связи со смертью народного поэта").
  • Алена
  • 2016-04-02 18:46:30
Вельмі спецыфічна было выказана спачуванне Барадуліну - толькі на трэці дзень і пасля шматлікіх публікацый у СМІ пра адсутнасць рэакцыі палітычнага кіраўніцтва краіны на смерць славутага паэта

Каментаваць