Пад самы канец года кіраўніцтва Нацбанка атрымала ад Лукашэнкі «чорную метку»

Кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізэса, эканаміст Яраслаў Раманчук напісаў у сябе ў Facebook пра тое, што сапраўдныя выпрабаванні для дэнамінаванага рубля толькі пачынаюцца.

Будынак Нацбанка Беларусі. Фота: БЕЛТА

Будынак Нацбанка Беларусі. Фота: БЕЛТА


«У адыходзячым годзе больш за ўсё лаўраў за прадуктыўную працу сабраў Нацбанк. Інфляцыю ў зададзеных рамках ўтрымаў. Грашовай масай па-майстэрску кіраваў. Новы BYN-рубель ўвёў і давёў яго ў стабільным стане да канца года. Пры гэтым яшчэ знізіў працэнтныя стаўкі па крэдытах і рэзка зменшыў напружанне на рынку дэпазітаў. Кароткатэрміновы поспех асобнага ведамства зусім не азначае перамогу Новага рынкавага курсу.

Прадстаўнікі галіновых міністэрстваў, рэальнага сектара, асабліва «чырвоныя дырэктары», затаілі на Нацбанк глыбокую крыўду. Маўляў, думаеце вы, спадары-манетарысты, толькі аб выкананні сваіх паказчыкаў, а не пра эканоміку ў цэлым. А гэтая самая эканоміка працягвае ляцець уніз, спрабуючы намацаць дно.

Чыноўнікі спадзяюцца на фіскальныя стымулы, расійскую падтрымку, замежныя інвестыцыі і нават звыклую моцную аўтарытарную руку. Іх падціскаюць валютныя даўгі, расце незадаволенасць народа і нежаданне інвестараў прымаць цяперашнія правілы гульні.

І вось пад самы канец года кіраўніцтва Нацбанка атрымлівае своеасаблівую чорную метку. Лукашэнка заявіў аб тым, што яму патрэбен памочнік па банках і фінансах.

Гэта значыць, што яго не задавальняе цяперашні рэжым працы Нацбанка. Занадта незалежны, залішне прафесійны, празмерна адказны, нязвыкла прадказальны.

Ён не прывык нікому давярацца, тым больш у такой адчувальнай тэме, як грошы, банкі і фінансы. Прызначэнне на гэтую пасаду чалавека ў процівагу кіраўніка Нацбанка Паўла Калаўра прадстаўніка «моцных гаспадарнікаў» і «чырвоных дырэктараў» пагражае сур'ёзнымі праблемамі для BYN-рубля, які годна пражыў свае першыя паўгода. Сапраўдныя выпрабаванні для дэнамінаванага рубля толькі пачынаюцца.

2017-ы абяцае быць годам жорсткай, грубай барацьбы людзей, якія ведаюць, што такое грошы і як забяспечыць іх стабільнасць з аднаго боку і натоўпамі вертыкальнай гаснаменклатуры, якія прысвоілі права абкладаць ўсю краіну інфляцыйным падаткам, разбураць культуру зберажэння дэвальвацыямі ў імя выканання валавых паказчыкаў і сваёй асабістай выгады...»


Паводле udf.by

Каментаваць