Пагадзінная зарплата ў Беларусі ў 22 разы менш, чым у Бельгіі

Еўрастат апублікаваў дадзеныя аб сярэдняй зарплаце ў гадзіну ў краінах Еўрасаюза ў 2011 годзе. Ва ўсім ЕС ён склаў 23,1 еўра, а ў краінах еўразоны — 27,6.

Што тычыцца асобных краін, то тройка лідараў выглядае так: Бельгія — 39,3 еўра, Швецыя — 39,1, Данія — 38,6.

Аўтсайдар — Балгарыя (3,5).

Суседзі Беларусі з ЕС: Польшча — 7,1 еўра, Латвія — 5,9, Літва — 5,5 еўра. У Беларусі гэты паказчык роўны 1,8 еўра — гэта ў дваццаць два разы меней, чымсьці ў Бельгіі (дадзеныя на сакавік гэтага года).

А лідар у Еўропе — Нарвегія, якая не ўваходзіць у ЕС, але з'яўляецца удзельнікам Шэнгенскага пагаднення: тут сярэдні заробак у гадзіну роўны 44,2 еўра.

Паводле pyx.by
 
Каментаваць