Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Пенсіянераў з мінімальнай пенсіяй стала ў 5 разоў больш

Цяпер 200 тысяч беларускіх пенсіянераў жывуць на мінімальную пенсію ў 224 рублі. За 6 гадоў такіх людзей стала ў 5 разоў больш.

Фота: Intex-press

За 6 гадоў колькасць беларусаў, якія атрымліваюць мінімальную працоўную песнію, вырасла ў 5 разоў. Калі ў 2010 годзе іх было 42 тысячы, дык у 2016-м — ужо 200 тысяч, ці каля 10% ад усіх пенсіянераў па ўзросце.

Гэты паказчык амаль супастаўны з узроўнем 2000 года, калі такіх людзей было каля 260 тысяч (13%). Але да 2010 года іх колькасць знізілася ў шэсць разоў, піша TUT.by са спасылкай на часопіс "Фінансы, улік, аўдыт".

Мінімальная працоўная пенсія ў чэрвені складала 224 рублі, ці каля 70% ад сярэдняй пенсіі па ўзросту.

"Сёння на памер пенсіі па ўзросце аказваюць уплыў два фактары: працягласць працоўнага стажу і памер даходаў грамадзяніна, з якіх выплачваюцца ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Пры гэтым асобныя суб'екты гаспадарання ў мэтах мінімізацыі сваіх выдаткаў практыкуюць выплату узносаў, зыходзячы з мінімальнай заработнай платы", — аналізуе сітуацыю часопіс "Фінансы, улік, аўдыт".

У прыватнасці, паводле ацэнак Мінпрацы і сацабароны, гэта датычыцца каля 95% усіх індывідуальных прадпрымальнікаў.

euroradio.fm

Каментаваць