Плаці і не абмяркоўвай

Якім чынам падвышэнне арэнднай стаўкі адаб’ецца на жыцці малога бізнесу? Знайсці адказ на гэта пытанне спрабавала Вольга Лісічонак разам з прадпрымальніцай Аксанай М. са сталічнага рынка «Ждановічы».

— Колькі падаткаў вы плаціце штомесяц?



Якім чынам падвышэнне арэнднай стаўкі адаб’ецца на жыцці малога бізнесу? Знайсці адказ на гэта пытанне спрабавала Вольга Лісічонак разам з прадпрымальніцай Аксанай М. са сталічнага рынка «Ждановічы».

— Колькі падаткаў вы плаціце штомесяц?

— Варта пачаць з таго, што ўсе падаткі ў нас налічваюцца ў еўра па курсу Нацбанка, які ўжо ўзяў планку ў чатыры тысячы беларускіх рублёў. Асабіста я плачу па схеме 88 еўра памножаныя на 2 плюс НДС. Атрымліваецца недзе 1 400 000–1 500 000 рублёў штомесяц. Гэта толькі сам падатак. Да гэтага мы яшчэ аплачваем арэнду на рынку, якая таксама налічваецца ў еўра.

— Ці праўда, што апошні раз арэнда была падвышана па пажаданнях саміх прадпрымальнікаў?

— Падвысілі не толькі арэнду, але і сам падатак. А наконт таго, што гэта адбылося па просьбе саміх прадпрымальнікаў — проста смешна. Нас паставілі перад фактам. Хочаш працаваць — плаці і не абмяркоўвай. Патлумачылі падвышэнне тым, што падняўся курс долара і еўра, таму стала нерэнтабельна здаваць месцы па ранейшых коштах. Хаця па ўказах кіраўніка дзяржавы з прычыны крызісу аплата арэнды не толькі не павінна была расці, але і знізіцца на 20 працэнтаў.

Справа ў тым, што рынак «Ждановічы» лічыцца прыватным, таму павысілі, бо быццам бы маюць на гэта права. Такім чынам арэндная плата зараз складае 15 еўра за квадратны метр. Мы маем 20 метраў плошчы, таму плацім прыкладна 1 300 000 штомесяц. Вось і атрымліваецца, што разам з падаткам плацім

2 600 000–2 700 000 рублёў.

— Колькі гэтыя выплаты складаюць у працэнтах ад таго, што вы рэальна зарабляеце?

— З улікам таго, што пакупніцкая здольнасць насельніцтва знізілася амаль у паўтара разы, то на гэтыя выплаты сыходзіць да 60 працэнтаў ад прыбытку. Я яшчэ неяк спраўляюся, бо працую сама на сябе, не наймаю ні грузчыкаў, ні гандляроў. У тых, хто наймае людзей, два месяцы практычна няма прыбыткаў. Усё ідзе на выплаты і заработную плату.

— У якасці палёгкі для дробных прадпрымальнікаў на рынках быў уведзены мараторый на праверкі...

— Калі маецца на ўвазе мараторый на кантрольныя закупкі, якія прадаўцы харчовай прадукцыі вымушаны былі праходзіць кожны дзень, то так, сапраўды, на рынках яны адмененыя. Але я б не сказала, што адмена кантрольных закупак — гэта рэальная дапамога. Раней яны праводзіліся выключна намінальна і ад кантралёраў заўжды можна было адкупіцца.

— Наколькі адчувальныя штрафныя санкцыі, якія ўжываюцца супраць прадпрымальнікаў?


— Вельмі адчувальныя. Напрыклад, за дзень адтэрміноўкі па выплатах, якія мы павінны праводзіць на месяц наперад да 25 чысла ўключна, пеня набягае каля ста тысяч беларускіх рублёў. Сістэма вельмі цікавая, бо я, напрыклад, не разумею, чаму ўсе выплаты мы павінныя рабіць на месяц наперад, калі я магу нават не ведаць яшчэ, ці буду працаваць у гэты час. Не разумею таксама, як гэтая сума і кім налічваецца. Але плацім мы рэгулярна. У мінулым месяцы тры дні адтэрміноўкі нам абышліся ў дзвесце дзевяноста тысяч рублёў дадаткова.

Каментаваць