Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Польшча становіцца прыярытэтам для гастарбайтэраў з Беларусі

У апошнія гады для выезду за мяжу з мэтай працаўладкавання беларусы пераважна выбіралі Расію (у 2013 годзе — 53%). Але трэнд змяняецца: мігранты сталі часцей выязджаць на працу ў Польшчу.
Статыстыку краінавых пераваг працоўных мігрантаў з Беларусі прадставіла gраграма «Ла Страда». Традыцыйна большасць абанентаў інфалініі па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой 113 gраграмы «Ла Страда» цікавяцца асаблівасцямі працаўладкавання за мяжой у 48% выпадкаў. Аб нюансах пашпартна-візавага рэжыму пытаюцца 33% абанентаў, аб сямейна-шлюбных адносінах — 8%, аб навучанні — 6%.

Кіраўнік Праграмы «Ла Страда» Алена Несцярук адзначае, што ў апошнія гады для выезду за мяжу з мэтай працаўладкавання беларусы пераважна выбіралі Расію (у 2013 годзе — 53%). Аднак вектар тэндэнцыі змяніўся: мігранты сталі часцей выязджаць на працу ў Польшчу. Калі ў 2013 годзе толькі 8% абанентаў выбіралі гэта дзяржава для працаўладкавання, то ў 2016 годзе ўжо 22% тых, хто звярнуўся на інфалінію казалі пра намер з'ехаць на працу менавіта ў Польшчу, 27% — у Расію.

— Магчыма, гэта звязана з тым, што ў Расіі працягваецца крызіс і працоўных месцаў больш не становіцца, — лічыць Алена Несцярук. — Акрамя таго, Польшча імкнецца прыцягваць спецыялістаў менавіта з бліжэйшых краін, ствараючы спрыяльныя ўмовы, у тым ліку і для беларусаў.

Павелічэнне колькасці працоўных мігрантаў, якія з'язджаюць у Польшчу, пацвярджае і той факт, што з 2016 года з'явілася 32 новыя фірмы і ІП, якія маюць ліцэнзію на працаўладкаванне грамадзян за мяжой і якія прапануюць аказаць паслугі па пошуку працы менавіта ў Польшчы. Для параўнання: усяго ў Беларусі працуюць 38 ліцэнзіятаў, якія займаюцца пасрэдніцтвам у працаўладкаванні ў польскім рэгіёне.

У цэлым у топ-5 геаграфічных пераваг патэнцыйных мігрантаў ўваходзяць Польшча (12,4%), Расія (9%), Германія (8,2%), Італія (4,8%), Турцыя (4,4%). Звярталіся на інфалінію па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой жадаючыя прыехаць у Беларусь — такіх 13,9%. А вось 9,6% абанентаў на момант звароту яшчэ не вызначыліся з краінай для ўезду.

Па словах Алены Несцярук, для нашай краіны застаецца актуальнай праблема гандлю людзьмі, хоць колькасць выпадкаў сэксуальнай эксплуатацыі прыкметна знізілася.

 Няўрадавыя і міжнародныя арганізацыі працягваюць выяўляць пацярпелых ад працоўнай эксплуатацыі. Акрамя гэтага, у Беларусі вядзецца актыўная праца па барацьбе з дзіцячай парнаграфіяй, — кажа Алена Несцярук.

Са студзеня па ліпень гэтага года колькасць крызісных зваротаў, якія паступілі ў праграму «Ла Страда», склала 2%. З вышукам зніклых за мяжой звязана 43% кансультацый, парушэннем правоў мігрантаў — 19%, з хатнім гвалтам у міжнацыянальных шлюбах — 14%, са стратай або крадзяжом дакументаў — 10%, гандлем людзьмі — 4%.

Паводле thinktanks.by

Каментаваць