Працаваць з крыптавалютамі змогуць толькі рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій

Аперацыі з токенамі (крыптавалютой) можна будзе ажыццяўляць у Беларусі, пачынаючы ад 28 сакавіка. Такая інфармацыя змешчана на сайце Парку высокіх тэхналогій, піша Радыё Свабода.
Адміністрацыя ПВТ звяртае ўвагу, што ў гэты ж дзень набывае сілу прэзідэнцкі дэкрэт № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі».

Такім чынам, дзейнасць з токенамі, пералічаная ў пункце 3 палажэння аб ПВТ (аператар крыптаплатформы, аператар абменнага пункту крыптавалюты ды іншая дзейнасць з укараненнем лічбавых знакаў) да ўказанага тэрміну не можа ажыццяўляцца як юрыдычнымі, так і фізычнымі асобамі.

У тым ліку гэта тычыцца дзейнасці, у якой маюцца прыкметы прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, інвестыцыйнага фонду, а таксама ажыццяўлення аперацый на стварэнне і размяшчэнне ўласных лічбавых знакаў.

Пасля 28 сакавіка такімі відамі дзейнасці змогуць займацца толькі тыя суб’екты гаспадарання, якія стануць рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій, што, у прыватнасці, прадугледжана дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-01-16 17:56:01
"Парк высокіх тэхналогій у Мінску... становіцца чымсьці накшталт сярэдневечнага яўрэйскага гета. Туды запрашаюць спецыялістаў з усяго свету, вабячы іх падатковымі ды іншымі льготамі аж да 2049 г., аднак, здаецца, у яўрэяў Сярэдневякоўя аўтаноміі было паболей… Напрыклад, персанальны склад Назіральнай рады («юдэнрата»?) зацвярджаецца прэзідэнтам. Адміністрацыя ПВТ апісваецца ў дэкрэце як «дзяржаўная ўстанова»… карацей, усё пад кантролем. Рэзідэнты ПВТ маюць пэўны імунітэт ад рэпрэсіўнай сістэмы РБ, але пастка ў тым, што радзе, згодна з Палажэннем, лёгка пазбавіць фірму або ІП статуса рэзідэнта – і тады «шчасліўчыка» запакуюць па поўнай, у тым ліку і падатковыя органы". http://belisrael.info/?p=13498

Каментаваць