Правяраць будуць менш

Некаторую палёгку для бізнесу прадэкларавалі ўлады Беларусі. У прыватнасці, стане меней праверак. Цалкам забароненыя будуць праверкі на першыя два гады існавання прадпрыемства. Як паведаміў віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, гэта прадугледжана ў праекце ўказа, што падрыхтаваў урад.

Некаторую палёгку для бізнесу прадэкларавалі ўлады Беларусі. У прыватнасці, стане меней праверак. Цалкам забароненыя будуць праверкі на першыя два гады існавання прадпрыемства. Як паведаміў віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, гэта прадугледжана ў праекце ўказа, што падрыхтаваў урад.

Поўная назва ўказа — «Аб сумеснай кантрольнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь. Але гэта не значыць, што праверак зусім не будзе. Замест рэйдавых праверак улады ўводзяць пазапланавыя тэматычныя праверкі, якія могуць праводзіцца па рашэнні абмежаванай колькасці органаў дзяржкіравання і толькі на аўтатрасах, на гандлёвых месцах на рынках і аб’ектах будаўніцтва па вычарпальных абставінах. Па словах Кабякова, у праекце дакумента закладзены прынцып выбарачнага, а не суцэльнага кантролю за дзейнасцю кампаній.

Плануецца, што ўсе прадпрыемствы будуць падзеленыя на тры групы рызыкі. Так, кампаніі высокай ступені рызыкі, будуць правярацца не часцей за адзін раз на год, прадпрыемствы сярэдняй групы рызыкі — раз на тры гады, і кампаніі, аднесеныя да нізкай групы рызыкі, будуць правярацца раз на 5 гадоў.

Разам з тым, праект прадугледжвае вызваленне прадпрыемстваў ад адміністрацыйнай адказнасці пры малаістотных парушэннях. Адначасова ўзмацняецца адказнасць службовых асобаў за неабгрунтаваныя праверкі. Гэты праект з’яўляецца адным з найбольшых важных і чакаемых дакументаў у эканамічнай палітыцы дзяржавы, лічыць віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў.

У сукупнасці захады ўраду накіраваныя на зніжэнне кантралюючай нагрузкі. Прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі нагадаў, што кіраўнік краіны даручыў навесці парадак у рэвізійна-кантрольнай сферы. Па словах чыноўніка, у праекце ўлічаныя скаргі бізнесоўцаў наконт праверак іх дзейнасці. “У гэтай сувязі пытанне пра скарачэнне праверак з’яўляецца адным з важнейшых у працэсе дэбюракратызацыі і стварэння дзелавога клімату ў краіне, — падкрэсліў Сідорскі.

У цэлым праект ужо ўхвалены. Працоўная група павінна ў тыднёвы тэрмін дапрацаваць яго з улікам выказаных заўвагаў і падрыхтаваць дакумент на разгляд Аляксандру Лукашэнку.

Каментаваць