Праз жалезную заслону

Пасля ад’езду амбасадараў краін Еўрасаюза з Беларусі шмат хто пачаў узгадваць пра жалезную заслону. Пры гэтым амаль што кожны разумее самы знакаміты палітычны артэфакт мінулага стагоддзя па-свойму.

Межы СССР, якія для звычайных людзей трымаліся зачыненымі, пакідалі толькі савецкія разведчыкі, дыпламаты, вайскоўцы, спартоўцы, пісьменнікі, дзеячы культуры ды іншыя. За выключэннем вайскоўцаў, усе катэгорыі выязных былі нешматлікімі. Да таго ж прыватных візітаў амаль не было, а замежны турызм ажыццяўляўся пад пільным кантролем КДБ.

Пасля ад’езду амбасадараў краін Еўрасаюза з Беларусі шмат хто пачаў узгадваць пра жалезную заслону. Пры гэтым амаль што кожны разумее самы знакаміты палітычны артэфакт мінулага стагоддзя па-свойму.

Межы СССР, якія для звычайных людзей трымаліся зачыненымі, пакідалі толькі савецкія разведчыкі, дыпламаты, вайскоўцы, спартоўцы, пісьменнікі, дзеячы культуры ды іншыя. За выключэннем вайскоўцаў, усе катэгорыі выязных былі нешматлікімі. Да таго ж прыватных візітаў амаль не было, а замежны турызм ажыццяўляўся пад пільным кантролем КДБ.

А вось з другога боку, з так званага свабоднага свету, цікавасць да савецкага жыцця была большай. Але абы-каго ў СССР не пускалі. Калі, прыкладам, пісьменнікаў, то толькі прагрэсіўных, палітыкаў — левых і г. д.

Калі Чэрчыль у 1946 годзе сказаў, што “жалезная заслона апусцілася, перарэзаўшы кантынент, ён звяртаўся да сваёй аўдыторыі. Савецкія грамадзяне павінны былі лічыць, што калі заслона і ёсць, то апушчана яна імперыялістамі.

Прыкладна такая ж сітуацыя склалася і зараз, калі старшыня ЦВК прапанавала выключыць амбасадараў краін Еўрасаюза з ліку назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі, паколькі яны прадстаўляюць краіны, што ладзяць санкцыі супраць Беларусі.

Карацей, прынцыповая спрэчка зноў скацілася да банальнай нязгоды з тым, што іх кайзер нашаму цару дулю паказаў.

Між тым, размова павінна ісці пра тое, што будучыня Беларусі, незалежна ад стасункаў з Расіяй, якія могуць быць вельмі добрымі, цалкам залежыць ад пазіцый у еўрапейскай гульні.

Дастаткова ўзгадаць пра знешні гандаль з ЕС, з дапамогай якога ўдалося пазбегнуць немінучага калапсу ў мінулым годзе. Пра вартасць пытання сведчыць рэкордны памер імпарту расійскай нафты і экспарту ўласнай сырой нафты. Упершыню за некалькі гадоў.

Ужо сёння Мытны саюз, так званая адзіная эканамічная прастора, абмяжоўвае рост беларускай сельскай гаспадаркі малым спажывецкім попытам і дзяржаўным пратэкцыянізмам. Днямі пра гэта гаварыў Міхаіл Мясніковіч. Па яго словах, большасць беларускіх прадтавараў (89%) рэалізуецца ў Маскве, 6% — у іншых краінах СНД, і толькі 5% — за яго межамі. Паводле беларускага прэм’ера, патрэбна правесці дыверсіфікацыю знешняга гандлю. А гэтага, як лічыць большасць экспертаў, нельга зрабіць, калі не падняць якасць сельскай гаспадаркі да еўрапейскіх стандартаў.

Літаральна за кожным радком кожнай праграмы, якая прымаецца ў Беларусі, у якасці абавязковай умовы выканання бачыцца супрацоўніцтва з еўрапейскімі структурамі.

Але справа не толькі ў эканоміцы, але і ў палітыцы. Празрыстасці ды даверу ў адносінах афіцыйнага Мінску, што на Захад, што на Усход, не стала больш. Вось публічна абвяшчаецца, што жывем мы ў Беларусі, і ні Брусэль, ні Вашынгтон, ні Масква нас “не нахіляць. І тут жа, па тых жа адрасах гучаць абвінавачванні ў прымяненні да Беларусі падвойных стандартаў.

Відавочна, што кіраўніцтва Беларусі прэтэндуе на ўнікальнасць, празмерную для наладжвання плённага супрацоўніцтва з іншымі. І гэта не таму толькі, што мы маем вельмі спецыфічныя ўяўленні пра базавыя еўрапейскія каштоўнасці. Але і таму, што адстаём у развіцці ад суседзяў. Прасцей кажучы, бяднеем і абсалютна, і адносна.

І чым бедныя могуць гандляваць з багатымі? Правільна: наркотыкамі, працоўнай сілай, жывым таварам. Ці прадуктамі нафтаперапрацоўкі, атрыманымі з пакупной сыравіны, на ўмовах вяртання ў суседскую казну значнай экспартнай мыты і вельмі вялікім дэфіцытам для сябе.

Быццам бы і вялікія грошы круцяцца (дзясяткі мільярдаў долараў), а сальда па-ранейшаму застаецца адмоўным. Бо набыткі падвышаюцца не столькі коштам павялічэння вытворчасці, колькі ростам коштаў на нафту ды іншую сыравіну, якую даводзіцца купляць.

Зразумела, калі мы ўжо за дваццаць незалежных гадоў не здолелі рэалізаваць свае стратэгічныя выгоды ў выглядзе зручнага геаграфічнага становішча, адносна кваліфікаванай і таннай працоўнай сілы, то і за наступныя год-два не зможам. Але ж справа ў тым, каб ствараць перадумовы такога будучага развіцця, пашыраючы еўрапейскае супрацоўніцтва.

Што значыць “ісці ў Еўропу? Гэта значыць, стварыць у сябе еўрапейскія ўмовы грамадскага існавання. Каб з такімі ж лёгкасцю і імпэтам, з якімі амаль усе беларусы аддаюць перавагу заходнім аўто, хоць палова грамадзян аддала перавагу палітычным і сацыяльным тэхналогіям, якія дазваляюць наладзіць іх вытворчасць, усё б хутка змянілася. Еўропа сама прыйшла б у Беларусь.

Зразумела, што гэтым чаканням не адпавядаюць намеры аднавіць жалезную заслону. Гэта непатрэбна і немагчыма, бо Беларусь — не самая вялікая і не самая паспяховая краіна свету — мае гандлёвыя стасункі амаль што з 200 іншымі краінамі. Справа за тым, каб іх развіваць.
 

Каментаваць