Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Раманчук: Расія дала 700$ мільёнаў, каб забраць нашы прадпрыемствы за даўгі

Расійскі крэдыт у 700 мільёнаў долараў, які ўрад Расіі вырашыў даць Беларусі, замарозіць рэформы на беларускіх прадпрыемствах.
 Фота:www.belgazeta.by

 Фота:www.belgazeta.by


Такую думку ў размове з "Еўрарадыё" выказаў эканаміст Яраслаў Раманчук.

Яраслаў Раманчук: “Гэты крэдыт — для таго, каб беларускі ўрад не думаў пра рэформы. Тады Расія зможа выйграць час: праз год-два, калі даўгі будуць велізарнымі, можна будзе за 20–30% сённяшняй цаны набыць нашы паспяховыя прадпрыемствы. Гэта гульня Крамля, які будзе кожны год выкарыстоўваць негатоўнасць беларускага ўрада да рэформаў для таго, каб найбуйнешныя прадпрыемствы проста перааформіць праз даўгі”.

Эканаміст параўновае такі крэдыт з “дозай для наркамана”, каб той проста “не хадзіў да лекара”. Такі крэдыт можа часова ўратаваць кар’еры топ-чыноўнікаў, але пазней тыя ўсё адно будуць адказваць, дадае Яраслаў Раманчук.

euroradio.fm


Абмеркаванне:

  • Беларус
  • 2017-08-22 16:37:42
Малайчына, Яраслаў. Усё слушна. Толькі пытанні к тым, хто ад нас гэтую праўду хавае.
  • Yury
  • 2017-08-22 17:44:47
Калхазныя хлопцы кіруюць. Ім бы коней вадзіць па палях.

Каментаваць