Расія хоча кантрольны пакет акцый холдынгу КамАЗа і МАЗа

Кіраўнік дзяржкарпарацыі "Растэхналогіі" Сяргей Чэмезаў заявіў, што расійскі бок павінен мець кантрольны пакет акцый у створаным холдынгу КамАЗа і МАЗа, інакш структура будзе некіраванай. Паводле яго слоў, пры суадносінах 50 на 50 няма сэнсу ствараць гэта аб'яднанне. "Таму мы кажам — давайце мы (Расія) пабольш возьмем трошкі, ну 50 плюс адзін", — сказаў Сяргей Чэмезаў.

Гаворачы аб перамовах аб стварэнні холдынгу, кіраўнік "Растэхналогій" канстатаваў, што ўсё па-ранейшаму, адзначыўшы пры гэтым, што Беларусь прадставіла новую ацэнку актываў, якая не задавальняе расійскі бок, перадае РИА "Новости".

Як паведамляў “Тэлеграф, першы намеснік беларускага прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка 12 красавіка заявіў, што рашэнне аб стварэнні холдынгу МАЗа і КамАЗа будзе прынята ў хуткім часе, і ў гэтым холдынгу "Росбелаўта" 51% акцый застанецца ва ўласнасці Беларусі.

Раней бакі былі не згодныя з першапачатковай ацэнкай актываў прадпрыемстваў. У прыватнасці, кіраўніцтва МАЗа не задаволіла, што аўдытары ацанілі актывы МАЗа ў 800 мільёнаў долараў, і ў лістападзе мінулага года беларускія ўлады абвясцілі новы конкурс на ацэнку прадпрыемства.

Паводле telegraf.by

Каментаваць