Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Расія хоча абмежаваць імпарт еўрапейскага харчавання праз Беларусь

З гэтай мэтай расійскі ўрад прапануе стварыць адмысловыя транспартныя калідоры.

Ілюстрацыйнае фота, openrussia.org

Ілюстрацыйнае фота, openrussia.org


Расія намераная стварыць спецыяльныя транспартныя калідоры для імпарту й экспарту сельгаспрадукцыі. Вылучэнне калідораў для пастаўкі харчавання дапаможа Расеі змагацца з увозам забароненай харчовай прадукцыі з Еўрапейскага звязу, якая пастаўляецца праз Казахстан, Азербайджан і Беларусь. Гэтае пытанне 13 красавіка разглядалася на спецыяльнай нарадзе з удзелам намесніка міністра сельскай гаспадаркі Расейскай Федэрацыі Яўгена Непаклонава – паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі.

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі мытных ворганаў, міністэрства сельскай гаспадаркі, буйных транспартных кампаніяў і лагістычных аператараў. Удзельнікі нарады прынялі рашэнне перадаць праект прававога акту па стварэнні транспартных калідораў ва ўрад Расейскай Фэдэрацыі.

Дзеля рэалізацыі гэтай мэты міністэрства сельскай гаспадаркі намерна стварыць міжведамасную працоўную групу з удзелам міністэрства транспарту, мытнай і падатковай службаў, Рассельгаснагляду ды расейскай чыгункі.

radyjo.net


Каментаваць