Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Рэйтынг: даходы беларусаў — адны з самых нізкіх у Еўропе

У тройку самых незабяспечаных увайшлі жыхары Беларусі, Малдовы і Украіны. А самыя заможныя — грамадзяне Ліхтэнштэйна, Швейцарыі і Ісландыі.

Нямецкая даследчая кампанія GfK апублікавала дадзеныя рэйтынгу Purchasing Power Europe 2017, у якім краіны ранжыруюцца па чыстых даходах насельніцтва. То бок па тых грошах, якія застаюцца на руках пасля выліку ўсіх падаткаў і збораў і якія можна пусціць на пакупкі тавараў і паслуг альбо на зберажэнні.

Як адзначылі даследчыкі, чысты сярэднедушавы даход грамадзян усіх 42 дзяржаў, якія ўвайшлі ў пералік, вельмі моцна адрозніваецца. У тройку самых забяспечаных ўвайшлі жыхары Ліхтэнштэйна, Швейцарыі і Ісландыі, а самых незабяспечаных — Беларусі, Малдовы і Украіны.

На жаль, адкрытых лічбавых дадзеных па Беларусі ў прэс-рэлізе GfK няма. Тым не менш, параўноўваючы палярнасці, складальнікі рэйтынгу адзначылі, што даходы жыхароў Украіны роўныя 1/66 жыхароў Ліхтэнштэйна. Паводле даследавання, насельніцтва ўсіх 42 краін у сукупнасці атрымае ў 2017 годзе чысты прыбытак 9,4 трлн еўра. У сярэднім на аднаго чалавека, такім чынам, прыйдзецца 13 937 еўра. Паказчык вышэй сярэдняга значэння — у 17 дзяржаў, ніжэй — у 25.

Таксама GfK падрыхтавала «цеплавую» карту забяспечанасці ў Еўропе, створаную на аснове рэйтынгу.

«Халодным» сінім колерам на ёй пазначаныя рэгіёны з самымі нізкімі размяшчанымі даходамі, «цёплым» чырвоным — з самымі высокімі.

www.racyja.com

 

Каментаваць