Рубель і долар на арэлях

Няма недахопу ў прагнозах наконт таго, якім будзе адзіны курс белрубля да долара пасля звядзення дзвюх сесій продажу валюты ў адну. На думку Аляксандра Лукашэнкі, долар абваліцца, а рубель узляціць. Як на арэлях. Але калі ўзляціць, ці надоўга затрымаецца?

Паводле Лукашэнкі, цяперашні высокі курс долара свядома падтрымліваўся. Бо ў асноўным заяўкі на долары рабілі так званыя індывідуальныя прадпрымальнікі і тыя, хто ўвозіць у краіну тавары некрытычнага імпарту. Дык навошта ім прадаваць танны долар?

Няма недахопу ў прагнозах наконт таго, якім будзе адзіны курс белрубля да долара пасля звядзення дзвюх сесій продажу валюты ў адну. На думку Аляксандра Лукашэнкі, долар абваліцца, а рубель узляціць. Як на арэлях. Але калі ўзляціць, ці надоўга затрымаецца?

Паводле Лукашэнкі, цяперашні высокі курс долара свядома падтрымліваўся. Бо ў асноўным заяўкі на долары рабілі так званыя індывідуальныя прадпрымальнікі і тыя, хто ўвозіць у краіну тавары некрытычнага імпарту. Дык навошта ім прадаваць танны долар?

На самай справе, навошта? Хай купляюць дарагую вопратку, абутак, касметыку ды іншыя дробязі, каб з імі магла канкурыраваць прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў. А кошты на яе ўжо такія, быццам яны цалкам вырабляюцца з імпартнай сыравіны работнікамі з сярэднееўрапейскімі заробкамі. А што да крытычнага імпарту, то і тут не ўсё проста. Прыкладам, марская рыба, крытычна неабходная для здаровага харчавання ў любым узросце, паставіла рэкорды росту коштаў. Увогуле, за што ні вазьміся ў спажывецкім кошыку, набор якога з’яўляецца і абавязковым, і адначасова мінімальным, амаль па кожнай пазіцыі адбылося вельмі значнае падаражанне.

Цэны ўзнесліся ўверх, рубель зваліўся ўніз. А долар быў тут нават і не пры чым, як заўжды, стаяў збоку і маўкліва назіраў за эканамічным ды сацыяльным курсам беларускага ўрада ды Нацыянальнага банка. Бо на самай справе долар у нас ёсць умоўнай адзінкай. Дзякуючы сваёй адноснай устойлівасці ў доларах вымяраюцца колькасныя паказчыкі нашай эканомікі. Прыкладам, заробкі беларусаў у рублях значна павысіліся, а ў доларах зменшыліся ў тры разы.

Дарэчы, рубель таннеў не толькі адносна долару, але і адносна амаль любой валюты, уключна нават самыя экзатычныя. Тыя, пра якія мы нічога не ведаем і не будзем ведаць. Дэвальвацыя нацыянальнай грашовай адзінкі па-сутнасці ёсць дэфолтам, адмовай урада выконваць свае абавязацельствы перад насельніцтвам. Прыкладам, устанавілі параметры гадавой інфляцыі, прынялі іх дзвюма палатамі ў якасці закона. І на табе! У такіх выпадках аматары дваровага футбола казалі брамніку-недарэку: “Калі мячы трымаць не можаш, то патрымай мой макінтош.

Зразумела, калі ёсць магчымасць купляць долары па кошце ў два-тры разы меншым за рэальны, дык можна і не працаваць. Тым больш, што “падманутыя дзяржаўнай пірамідай укладчыкі дазваляюць сябе ж вінаваціць, бэсціць і несці адказнасць за найдрабнейшы супраціў бязмежнаму дзяржаўнаму фіскальству.

Ад гэтага пацярпелі і прадпрыемствы-экспарцёры, якіх змушалі прадаваць частку валютнай выручкі па выгаднаму для ўладаў курсу. Але ў тых магчымасцяў для карэктыроўкі ўрадавага курса больш, чым у насельніцтва. Яны не змушалі сваіх замежных партнёраў як мага хутчэй разлічвацца за пастаўленыя тавары і паслугі, яны не пратэставалі супраць павелічэння дэбіторскай запазычанасці. А магчыма, і наадварот, спрыялі яе росту.

У выніку легальныя валютныя паступленні ў Беларусь дайшлі амаль што да нуля. А ўлада ўрэшце зразумела, што нічога добрага з гэтага не атрымаецца.

І, як заўжды, Лукашэнка папулярна тлумачыць усім, хто змушаны яго слухаць, чаму, на яго думку, не павінны больш значна павялічвацца кошты харчовых прадуктаў. Маўляў, кошты ўжо ўперліся ў спажывецкі попыт насельніцтва, і таму не могуць расці так хутка, як раней. І таму не слухае нейкіх шматлікіх дарадчыкаў, які заклікаюць да жорсткай адміністрацыйнай забароны падвышэння спажывецкіх коштаў. Бо калі замарозіць цэны на малако, мяса, то ад гэтага пацерпяць заробкі сялян. З улікам гэтага, лічыць Лукашэнка, да яго нельга прад’яўляць прэтэнзіі па нейкіх цэнавых фактарах. Мусіць, лічыць, што зрабіў усё, што мог, каб было лепей. І лейцы нікому не збіраецца аддаваць. Абяцае, што далей увогуле будзе лепей. Нават нягледзячы на тое, што жывем у нейкім ажыятажна-крызісным свеце, калі на яго паглядзець з Беларусі вачамі прэзідэнта і шараговага беларуса. І, паглядзеўшы, парадавацца, што мы ўжо ўсё гэта перажылі. Гэта беларусам плюс. Яны прайшлі і вытрымалі. А ў астатніх, маўляў, усё яшчэ наперадзе, у тым ліку і выдаткі.

Так-то яно так, але ёсць нюансы. Фактычна беларусы, набыткам якіх усе гэтыя дзеянні нанеслі велізарныя страты, павінны маліць Бога, каб “у астатнім свеце на самай справе не здарылася якіх катаклізмаў. Бо Еўрасаюз у такім выпадку не зможа даць Беларусі ніводнага еўра. Нават калі ў краіне ўсталюецца сапраўдная дэмакратыя. Ніхто не дасць: ні Расія, ні адна іншая краіна… Паколькі сусветная эканоміка па ўзроўню ўзаемных сувязяў намнога пераўзыходзіць так званую беларускую мадэль.
 

Каментаваць