Румынія. Папуліст Клаус Ёханэс можа стаць прэзідэнтам

У мэра румынскага гораду Сібіу някепскія шансы на прэзідэнцкіх выбарах 2 лістапада. Паводле апытанняў, ён здольны набраць 28 працэнтаў і выйсці ў другі тур, дзе яго праціўнікам стане цяперашні прэм’ер Віктар Понта.



Калі Ёханэс дамовіцца з іншымі кандыдатамі, якія не пройдуць у другі тур, яго шансы будуць даволі высокімі. Фішка ў тым, што Клаус Ёханэс — румын нямецкага паходжання, які актыўна піярыць свае этнічныя карані.
 
Такая рыторыка вельмі пужае Парыж, паколькі ў Францыі гістарычна моцныя сувязі з Румыніяй. Аднак не менш насцярогі выклікаюць пранямецкія пасажы Ёханэса ў Берліне.
 
З аднаго боку, чакаецца, што румынска-нямецкія сувязі ў выпадку перамогі Ёханэса будуць больш моцнымі. З другога — шмат хто бачыць у ім папуліста. Так, Клаус Ёханэс абяцае, што асабіста здолее прыцягнуць у краіну нямецкі капітал, як гэта зрабіў у Сібіу, аднак на самай справе гэта толькі голыя абяцанкі, што нясе вялікія рызыкі для рэнаме ФРГ у балканскім рэгіёне.
 

Каментаваць