S & P панізіла суверэнны рэйтынг Расіі да «смеццевага» ўзроўню

Рэйтынгавае агенцтва S & P панізіла суверэнны рэйтынг Расіі да «спекулятыўнага» ўзроўню ВВ + з інвестыцыйнага ВВВ-.



Аб гэтым паведамляецца на сайце агенцтва.
 
 
Прагноз агенцтва негатыўны.
 
 
Наступная публікацыя рэйтынгу запланавана на 17 красавіка.
 
 
У снежні мінулага года агенцтва Fitch панізіла крэдытны рэйтынг Расіі да значэння BBB-, таксама з негатыўным прагнозам. Moody's панізіла рэйтынг расійскіх дзяржаблігацый да ўзроўню Baa3.

Каментаваць